Святлана Аляксееўна Некіпелава
актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Аляксееўна Некіпелава (1 лютага 1944, Бузулук — 21 студзеня 2021) — беларуская актрыса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1944 годзе ў горадзе Бузулук Арэнбургскай вобласці (РСФСР).
У 1965 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова).
З 1965 да 1967 года працавала ў складзе трупы Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.
З 1967 года і да пачатку 2010-х гадоў з’яўлялася актрысай Купалаўскага тэатра ў Мінску.
Памерла 22 студзеня 2021 года[1].
Remove ads
Тэатральныя працы
- Раечка — «Залатая карэта» Л. Лявонава
 - Сесіль — «Робін Гуд» С. Заяіцкага
 - Ішмурза — «У ноч зацьмення месяца» М. Карыма
 - Ліса — «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай, Л. Браўсевіч
 - Ліза — «Стары Новы год» М. Рошчына
 - Наташа — «Памяць сэрца» А. Карнейчука
 - Света — «Удовін дом» А. Карнейчука
 - Рамонак, Беласнежка — «Беласнежка і сем гномаў» Л. Табакова, Л. Усцінава
 - Люся — «Эшалон» М. Рошчына
 - Зіна — «Трыбунал» А. Макаёнка
 - Дачка, Лялька — «Зацюканы апостал» А. Макаёнка
 - Святлана — «Таблетку пад язык» А. Макаёнка
 - Дачка — «Святая прастата» А. Макаёнка
 - Верачка — «Верачка» А. Макаёнка
 - Стэла — «Пагарэльцы» А. Макаёнка
 - Мануэла — «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча
 - Герда — «Снежная каралева» Я. Шварца
 - Марына — «Апошняе спатканне» А. Галіна
 - Юлька, Зоська — «Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота
 - Мажэйка — «Амністыя» М. Матукоўскага
 - Праскоўя Ілінічна — «Дзядзечкаў сон» Ф. Дастаеўскага
 - Ніна — «Вяртанне» Н. Трапіева
 - Мэры — «Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж.-К. Кар’ера
 - Ала — «І змоўклі птушкі» І. Шамякіна
 - Аліна — «Парог» А. Дударава
 - Зоська — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы
 - Баба-Яга — «Царэўна-жабка» Г. Сакаловай
 - Джэсі — «Дабранач, мама!» М. Нормана
 - Місіс Пэдзі — «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка
 - Каробачка — «Чычыкаў» М. Гогаля
 - Бабуля — «Снежная каралева» Я. Шварца
 - Маці — «Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай
 - Маці Ганны — «Сымон-музыка» Я. Коласа
 - Жанчына — «Не мой» паводле А. Адамовіча[2].
 
Remove ads
Фільмаграфія
- 1968 «Фіціль», № 77 «Моцнае слова»
 - 1970 «Руіны страляюць» — Вольга
 - 1973 «Вялікі трамплін»
 - 1974 «Полымя» — Тоня, выхавальніца
 - 1976 «Час выбраў нас»
 - 1980 «Атланты і карыятыды», 8-я серыя
 - 1981 «Трыбунал» — Зіна, малодшая дачка «Калабка»
 - 1999 «Каменская»,1-шы сезон, Фільм 6 «Смерць і трохі кахання» фільм
 - 1999 «Паскораная дапамога», серыя 10 «Аднадушнае рашэнне» — настаўніца
 - 2002 «Закон» — жанчына ў судзе
 - 2007 «Я сышчык», Фільм № 5 «Тры колеру страху»
 - 2010 «Жураў» — Светлалобава
 - 2010 «Каціна шчасце»
 - 2010 «Каханне Надзеі»
 - 2010 «Псеўданім «Албанец»»
 - 2011 «За табой» — вахцёрка
 - 2011 «Навігатар», 2-я серыя «Павуцінне хлусні» — Клаўдзія Міхайлаўна
 - 2011 «На раздарожжы»
 - 2011 «Пяць нявест» — бабуля Каці і Асі
 - 2011 «Сямейны дэтэктыў», 24-я серыя «Буйная рыба» — канс’ержка
 - 2012 «Зоннентау» — бабулька
 - 2012 «Адваротны бок Месяца» — Жукава
 - 2012 «Выпадковыя знаёмыя» — Аляўціна Іванаўна
 - 2013 «Выратаваць або знішчыць» — Аксана Сяргееўна Луцэнка
 - 2014 «Цімур і каманда (Фільм)» — бабуля Ліда
 - 2015 «Непадкупны» — Ангеліна Іванаўна Мілер, настаўніца
 - 2015 «Ніцая вярба» — бібліятэкар
 - 2018 «Трымайся за воблакі»
 - 2019 «Заступнікі» — бабулька[3]
 
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads