Сон лугавы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сон лугавы
Remove ads

Сон лугавы, Дрымотнік[1] (Anemone pratensis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[2].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla pratensis

Шматгадовая густаапушаная травяністая расліна вышынёй 7-40 см. Карэнішча магутнае, большай часткай вертыкальнае, цёмна-карычневае, адна- або шматгаловае.

Сцябло прамое, густа мякка-валасістае.

Каранёвае лісце на хвосціках, касматых ад густых белых валасінак, у абрысе шырока-яйкападобнае, двойчы-, тройчыперыстапёрыста-рассечанае з двойчы пёрыста-паасобнымі сегментамі, з вузка-лінейнымі завостранымі дзелькамі 1-3 мм шырынёй, касмата-валасістае (галоўным чынам знізу), з’яўляецца адначасова з кветкамі або пасля цвіцення, не зімуе.

Лісточкі пакрывала падзеленыя на лінейныя, валасістыя долі. Кветканосы вышынёй 10—50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя. Кветкі адзінкавыя, буйныя (дыяметр 2-4 см), звычайна паніклыя, з шасцю званочкавымі збежнымі лісцікамі калякветніка, адагнутымі на верхавінцы, звонку апушанымі, 1,5-2,5 см даўжынёй і 0,6-1 см шырынёй, большай часткай бледна-ліловымі, радзей чырванаватымі, зелянява-жоўтымі або чорна-фіялетавымі. Тычынкі шматлікія, жоўтыя, толькі на 13 карацей лісточкаў калякветніка. Песцік аднолькавай даўжыні з калякветнікам. Цвіце ў красавіку — чэрвені.

Плод — шматарэшак. Плодзікі даўгаватыя, густа адтапырана-валасістыя, з падоўжаным ў выглядзе асцюка да даўжыні 6 см слупком, на верхавіне якога валасінкі звычайна становяцца кароткімі і прылеглымі. Плоданасіць ў чэрвені. Размнажаецца насеннем.

Від апісаны з Швецыі і Германіі.

Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: кветка ў пачатку цвіцення, у канцы цвіцення, плод
Remove ads

Арэал і экалогія

Thumb
Падвід Pulsatilla pratensis bohemica у Чычоўскім запаведніку  (чэшск.), Чэхія

Паўночная Еўропа: Данія, Нарвегія (поўдзень), Швецыя (поўдзень); Цэнтральная Еўропа: Чэхаславакія, Германія (усход), Венгрыя, Польшча; Паўднёвая Еўропа: Балгарыя (захад), Югаславія (поўнач), Румынія (захад); тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Еўрапейская частка Расіі[3].

Месцы росту: сасновыя лішайнікавыя, верасковыя, імшыстыя лясы і сасновае драбналессе з разрэджаным наглебавым покрывам, радзей трапляецца на дзюнах. Расце паасобнымі экземплярамі або невялікімі, часам даволі шматлікімі групамі.

Remove ads

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю.

У медыцыне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне і ў гамеапатыі. У лячэбных мэтах нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення. Расліна валодае мачагонным, адхарквальным, бактэрыцыдным, седатыўным і болесуцішальным дзеяннем. Стымулюе функцыі печані. Гомеапатычны сродак Pulsatilla ужываюць для лячэння дэпрэсій, мігрэні, парушэнняў менструальнага цыклу, страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў, хвароб нырак і мачавога пузыра, экзэм, спазмаў сасудаў, рэўматызму, падагры і іншых. Сон лугавы ўваходзіць у склад гомеапатычнага прэпарату «Биолайн колд», які выкарыстоўваецца пры прастудных захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.

Расліна надзвычай атрутная. Прымаць яго прэпараты можна толькі пад кантролем медыка.

Ахоўныя мерапрыемствы

Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, тэрасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г.д.). Ва Украіне ахоўваецца ў прыродных запаведніках — Украінскім стэпавым  (руск.) (аддзяленне Каменныя Магілы  (руск.)), Канеўскім  (руск.) і Луганскім  (руск.) (аддзяленні Стральцоўскі стэп  (руск.) і Луганскі стэп), у заказніках агульнадзяржаўнага значэння — Караставецкім  (руск.), Самчынецкім Урочышчы  (руск.), Грабаркаўскім  (руск.), Бэлька Паўночная Чырвоная  (руск.).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads