Стадолішчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стадо́лішчанскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дубрава.

Хуткія факты Стадолішчанскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бяскатаўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бяскатава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вышадскага сельсавета[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Багамазава, Буракова, Ваўненкі, Вокшава, Грыбалі, Заазер’е, Зайцы, Казырова, Кашчыха, Круглікі, Лапушніца, Міроненкі, Нова-Болецк, Новая Вёска, Перадзелка, Працінцы, Ушакова, Шэцікі і Яроненкі)[2]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Бычыхінскага сельсавета перададзена вёска Загаране[3]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Вярэцкага сельсавета перададзены вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры[4]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Бычыхінскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[5]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Загуззе і Маркаўцы[6].

26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стадолішча, сельсавет перайменаваны ў Стадолішчанскі сельсавет[7][8]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 56 населеных пунктаў[9]. 7 жніўня 1979 года скасаваны пасёлак Прывальні (зліўся з вёскай Прывальні)[10], у 1987 годзе — вёскі Новая Зара і Перацінцы[11]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярэцкага сельсавета (14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло)[12]. У чэрвені 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубрава. 30 сакавіка 2012 года скасаваны вёскі Загуззе і Стаі[13], 29 верасня 2017 года — вёскі Бабахіна і Кручкі[14], 31 жніўня 2018 года — вёска Нізкія[15], 24 верасня 2021 года — вёскі Карнілы, Масееўка і Пазнякова[16], 29 снежня 2022 года — вёска Шандры[17].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1418 чалавек[18], з іх 89,1 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[19]; паводле перапісу 2019 года — 872 чалавекі[20].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 237. — 248 с. 10 000 экз.
  8. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  9. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. 10 000 экз.
  10. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  11. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads