Старажытнаяўрэйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажытнаяўрэйская мова або святая мова (іўр: לְשׁוֹן הַקֹּדֶשׁ), сустракаецца таксама біблейскі іўрыт або іўрыт Бібліі — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання[1]. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з’яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава[2].
Сучасны іўрыт з’яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы[3].
Remove ads
Пісьменнасць
Алфавітам старажытнаяўрэйскай мовы служыла палеаяўрэйскае пісьмо, вельмі блізкае да фінікійскага, найстаражытнейшага алфавітнага пісьма ў свеце. Палеаяўрэйскае пісьмо выкарыстоўваўся да апошніх стагоддзяў 1-га тыс. да н.э., калі было выцеснена т.зв. «квадратным», ці «асірыйскім», пісьмом, якое ўжо ўжывалася да гэтага часу для арамейскіх моў. Іменна гэта пісьмо вядома цяпер як яўрэйскае пісьмо.
Уласна ж палеаяўрэйскае пісьмо захавалася ў некалькі перайначанай форме ў самарыцян, якія выкарыстоўваюць гэта т.зв. самарыцянскае пісьмо выключна для сакральных мэт.
Remove ads
Гл. таксама
- Яўрэйскія мовы
- Іўрыт
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads