Тамаш Казімір Сапега
(1621—1654) абозны вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамаш Казімір Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (з 1649).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1635 запісаўся Кракаўскую акадэмію. Пазней выехаў у Італію на вучобу ў Балонню і Падую. Таксама падарожнічаў па Германіі, Франціі і Англіі.
У 1648 стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў пасаду абознага літоўскага. У 1650 на чале казацкай харугвы ўдзельнічаў у бітве пад Берасцечкам, дзе быў двойчы паранены.
Памёр 30 сакавіка 1654 года ў вайсковым абозе пад Белым Камнем.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Евы Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштафа Францішка і Аляксандра Казіміра.
Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй Дарагастайскай (1635—1653), дачкой чашніка літоўскага Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.
Зноскі
- Tomasz Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 247.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads