Турын
горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туры́н (італ.: Torino [toˈriːno]) — горад у Італіі, сталіца рэгіёна П’емонт.
Remove ads
Гісторыя
Турын быў заснаваны ў I стагоддзі да н.э. як рымскі ваенны лагер. У канцы 13 стагоддзя ўвайшоў у Савойскае княства, а ў 1563 годзе стаў яго сталіцай. У 1861 годзе стаў першай сталіцай аб’яднанай Італіі, у 1865 гэты статус перайшоў да Фларэнцыі.
Адукацыя
Славутасці
У аснове прамавугольнай горадабудаўнічай структуры Турына ляжыць планіроўка старажытнарымскага ваеннага лагера. Гарадскія славутасці:
- Сабор Іаана Хрысціцеля захоўвае плашчаніцу Ісуса Хрыста. Лічыцца, што менавіта гэтай плашчаніцай было накрыта цела Ісуса пасля яго распяцця.
- Адзін з галоўных сімвалаў Турына — вежа Мале Антанеліяна, у якой у наш час размешчаны нацыянальны музей кінематаграфіі Італіі.
- Егіпецкі музей Турына — першы ў Еўропе спецыялізаваны музей, прысвечаны старажытнаегіпецкай цывілізацыі.
- Сярод помнікаў антычнага дойлідства збольшага ацалелі старажытнарымскі тэатр і брама порта Палаціна.
- Манастыр Суперга з узгорка дамінуе над усім горадам. Гэта шэдэўр стылю барока ў выкананні архітэктара Філіпа Ювара і традыцыйнае месца пахавання прадстаўнікоў Савойскага дому.
У 1997 г. ЮНЕСКА прыняло рашэнне ўключыць у спіс Сусветнай спадчыны рэзідэнцыі Савойскага дому ў Турыне і яго наваколлях, з якіх найбольш значнымі з’яўляюцца наступныя:
- Палацца Рэале
- Палацца Мадама
- Палацца Карыньяна
- Замак Валянціна
- Турынская нацыянальная ўніверсітэцкая бібліятэка
- Замак Раканіджы — за межамі Турына
- Замак Ступініджы — за межамі Турына.
![]() |
![]() |
![]() | ||
Палацінская брама горада збудаваны яшчэ старажытнымі рымлянамі | Замак Валянціна XVI—XVII стагоддзяў — адна з рэзідэнцый Савойскага дому | Над горадам парыць барочная базіліка Суперга |
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Bagneux[d], Францыя
Ізмір, Турцыя (2012)[7]
Багата, Калумбія
Валгаград, Расія (1961)[8]
Вэньчжоу[d], Кітай (верасень 2021)[9][10]
Газа, Дзяржава Палесціна (1999)[11]
Глазга, Вялікабрытанія (2003)[11][12]
Дэтройт, ЗША (1998)[11]
Кесальтэнанга, Гватэмала (1997)[11]
Кордава, Аргенціна (1986)[11]
Кёльн, Германія (1958)[11]
Льеж, Бельгія (3 ліпеня 1958)[11][13][…]
Ліль, Францыя (1958)[11]
Нагоя, Японія (27 мая 2005)[11]
Расарыа, Аргенціна (2013)[14]
Ротэрдам, Нідэрланды (1958)[11]
Санкт-Пецярбург, Расія (2012)[15]
Солт-Лэйк-Сіці, ЗША (2006)[11]
Тырана, Албанія (2009)[16]
Уагадугу, Буркіна-Фасо
Шамберы, Францыя (1957)[11]
Шэньян, Кітай (1985)[11]
Эш-сюр-Альзет, Люксембург (1958)[11]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Жазэф Луі Лагранж — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання.
- Прыма Леві — італьянскі пісьменнік.
- Людавіка Эйнаўдзі — італьянскі кампазітар
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads