Уладзімір Станіслававіч Гаеў
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Гаеў (нар. 28 кастрычніка 1977, Мазыр) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі».
У пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе.
У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 года, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў»[3].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2006—2007 гадах згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
У пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба[4]. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку»[5].
У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 1996, 2000, 2003
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996, 2000
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
Чэмпіён Румыніі: 2003/2004
Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2004/2005
Бронзавы прызёр чэмпіянату Румыніі: 2005/2006
Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2005
- Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads