Уладзімір Сямёнавіч Камароў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сямёнавіч Камароў
Remove ads

Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў[2] (29 студзеня 1923 — 15 красавіка 2018) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Хуткія факты Уладзімір Сямёнавіч Камароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[3]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля»[3]. З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў[4].

Сярод апублікаванага:

  • Каучукоподобные полимеры — сорбенты и хроматографические материалы. — Мн., 1959 (разам з Р. Л. Старобінцам),
  • Адсорбционно-структурные, физико-химические и каталитические свойства глин Белоруссии. Мн., 1970.,
  • Структура и пористость адсорбентов и катализаторов. — Мн.: Наука и техника, 1988.,
  • Адсорбенты: вопросы теории, синтеза и структуры. — Мн.: Беларуская навука, 1997.,
  • Синтез и регулирование пористой структуры адсорбентов. — Мн.: Бел. изд. Товарищество «Хата», 2003.
  • Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. (разам з С.В. Бесарабам)
Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads