Уэндэл Мерэдыт Стэнлі

вірусолаг і біяхімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
Remove ads

Уэндэл Мерэдыт Стэ́нлі[14] (англ.: Wendell Meredith Stanley; 16 жніўня 1904, Рыджвіл, штат Індыяна — 15 чэрвеня 1971, Саламанка) — амерыканскі вірусолаг і біяхімік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1941) і Нью-Ёркскай АН (1963), замежны член Французскай акадэміі навук (1970).

Хуткія факты Уэндэл Мерэдыт Стэнлі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1926 годзе скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (штат Індыяна). З 1929 года працаваў у Ілінойскім універсітэце, з 1930 года ў Мюнхенскім універсітэце. У 1931 годзе вярнуўся ў ЗША, у Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1932 года ў Ракфелераўскім інстытуце ў Прынстане. З 1948 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў, адкрыў шлях для атрымання чыстых прэпаратаў вірусаў і іх вывучэння. Вылучыў у крышталічным выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955).

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з Дж. Самнерам і Дж. Нортрапам).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads