Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлыmap
Remove ads

Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы (ісп.: Universidad Central de Venezuela; UCV) — галоўны публічны ўніверсітэт Венесуэлы, размешчаны ў яе сталіцы Каракасе. Заснаваны ў 1721 годзе ён з’яўляецца першым універсітэтам у Венесуэле і адным з найстарэйшых ва ўсім заходнім паўшар’і.

Хуткія факты Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы, Заснаваны ...

Галоўны ўніверсітэцкі кампус, Універсітэцкі гарадок у Каракасе, быў пабудаваны па праекце архітэктара Карласа Раўля Вільянуэвы і лічыцца шэдэўрам сучаснага горадабудаўніцтва. У 2000 годзе універсітэцкі гарадок увайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Гісторыя

Пачатак

Свой пачатак універсітэт бярэ ад манаха Антоніа Гансалеса дэ Акуньі (1620—1682), перуанскага біскупа, які навучаўся тэалогіі ва Універсітэце Сан-Маркас і які заснаваў у 1673 годзе Семінарыю Святой Розы Лімскай у Каракасе. Семінарыя была названая так у гонар першай каталіцкай святой, якая нарадзілася ў Амерыцы. У наступныя гады манах Дыега дэ Баньёс і Сотамаёр пашырыў сферу дзейнасці духоўнай семінарыі, стварыўшы Школу і семінарыю Святой Розы Лімскай у 1696 годзе. Аднак нягледзячы на стварэнне семінарыі мясцовыя студэнты, якія жадалі атрымаць вышэйшую адукацыю, пераадольвалі вялікія адлегласці, каб вучыцца ў Санта-Дамінга, Багаце або Мехіка. Улічваючы гэтыя абставіны, рэктар семінарыі Франсіска Марцінес дэ Порас і жыхары Каракаса адправілі прашэнне да каралеўскага двара ў Мадрыд пра стварэнне універсітэта ў Венесуэле, у той час былой часткай віцэ-каралеўства Новая Гранада. У выніку, 22 снежня 1721 года кароль Іспаніі Філіп V падпісаў у Лерме каралеўскі дэкрэт, па якім школа-семінарыя пераўтварылася ў Каралеўскі і папскі ўніверсітэт Каракаса (ісп.: Universidad Real y Pontificia de Caracas). Каралеўскі дэкрэт быў пацверджаны булай 1722 года папы Інакенція XIII. Універсітэт дае вучоныя ступені ў абласцях філасофіі, тэалогіі, кананічнага права і медыцыны. Да 1810 года, калі семінарыя Святога Банавентуры (горад Мерыда стала Андскім ўніверсітэтам, Каралеўскі і папскі ўніверсітэт Каракаса заставаўся адзінай вышэйшай навучальнай установай Венесуэлы.

Thumb
Стары кампус універсітэта ў 1911 годзе, у якім таксама размяшчалася Нацыянальная бібліятэка Венесуэлы з 1833 года. Цяпер будынак вядомы як Палац Акадэмій (ісп.: Palacio de las Academias).

Рэспубліканскія гады

Да канца XVIII стагоддзя фактычнае ігнараванне ў Венесуэле папскай і каралеўскай цэнзуры кніг спрыяла з’яўленню і распаўсюджванню ва ўніверсітэце і краіне ў цэлым прац Русо, Вальтэра, Дзідро, Мантэск’ё, Лока, Гельвецыя, Гроцыя, якія паступалі сюды кантрабандай на караблях Гіпусканскай кампаніі.

Каралеўская канстытуцыя была заменена на рэспубліканскія статуты, абвешчаныя Сімонам Баліварам 24 чэрвеня 1827 года. Па новых законах універсітэт набываў свецкі характар.

XX стагоддзе

Thumb
Цэнтральная бібліятэка і Aula Magna.
Thumb
Універсітэцкі гарадок з боку бібліятэкі.
Thumb
Цэнтральная бібліятэка.

У снежні 1908 года да ўлады ў краіне прыйшоў Хуан Вісентэ Гомес у выніку перавароту, які зрынуў урад Сіпрыяна Кастра. Гомес заставаўся пры ўладзе да сваёй смерці ў 1935 годзе, у перыяд сваёй дыктатуры ён амбівалентна ставіўся да пытанняў бясплатнай адукацыі, аддаючы перавагу ў выпадках неабходнасці запрашаць у краіну замежных спецыялістаў для вырашэння тых ці іншых задач, універсітэт жа нават быў зачынены ў перыяд з 1912 па 1922 год. Калі ён быў зноў адкрыты, рэктар Фэліпэ Гевара Рохас рэарганізаваў традыцыйнае дзяленне універсітэта толькі на некалькі школ, дадаткова падзяліўшы іх яшчэ і на дэпартаменты.

1928 стаў важнай вяхой у гісторыі універсітэта, калі група студэнтаў, вядомая як Пакаленне 1928 года, арганізавала пратэстныя акцыі падчас «Студэнцкага тыдня», накіраваныя супраць дыктатуры і якія скончыліся спробай звяржэння Гомеса 7 красавіка таго ж года. У гэтую групу ўваходзілі вядомыя ў будучыні Ромула Бетанкур, Мігель Атэра Сільва, Хуан Апорэса, Ісаак Пардо і Радольфа Кінтэра. Большасць з іх была заключана ў турму або апынулася ў эміграцыі, не здолеўшы такім чынам працягнуць навучанне ва ўніверсітэце.

Універсітэт працягваў знаходзіцца ў авангардзе дэмакратызацыі краіны, калі ў 1936 годзе прэзідэнт Элеасар Лопес Кантрэрас абвясціў пра аднаўленне канстытуцыйных гарантый і палітычных свабод, а таксама пра адмену цэнзуры пад ціскам масавых пратэстаў. Рэктар універсітэта Франсіска Антоніа Рыскес узначальваў пратэсты на вуліцах Каракаса.

Да 1942 году ўніверсітэт, які не ведаў за дзесяцігоддзі свайго існавання значных пашырэнняў, ужо не мог задаволіць патрэбы усё большай колькасці студэнтаў. Некаторыя школы, да прыкладу медыцыны, перабраліся ў іншыя будынкі Каракаса. Адміністрацыя прэзідэнта Ісаяса Медзіна Ангарыты ўсвядоміла неабходнасць перамяшчэння ўніверсітэта на новае месца, якое б адпавядала тагачасным патрабаванням і магло б сканцэнтраваць усе аддзяленні ўніверсітэта на адной тэрыторыі. Урад набыў Асьенду Ібара (Hacienda Ibarra) і даручыў праект архітэктару Карласу Раулю Вільянуэве.

Remove ads

Арганізацыя ўніверсітэта

Універсітэт падзяляецца на 11 школ (факультэтаў) і 40 дэпартаментаў.

Усе школы выдаюць ступень бакалаўра пасля 5 гадоў навучання ў ліцэнцыятуры, а таксама вучоныя ступені магістра (2 гады) і доктара філасофіі (3-4 гады) пасля навучання ў Вышэйшай школе[2]. Вышэйшая школа, заснаваная ў 1941 годзе, прапануе 222 розныя спецыялізацыі.[3].

Thumb
Школа архітэктуры. Афармленьне Алехандра Атэра.
Thumb
Школа інжынерыі. Афармленьне Алехандра Атэра.
Thumb
Школы гуманітарных, сацыяльных навук і эканомікі.
Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Thumb
Франсіска Міранда.
Thumb
Андрэс Бельё.
Thumb
Хасэ Марыя Варгас.

Гуманітарыі

  • Франсіска Міранда (1750—1816) генерал, палітычны мысліцель.
  • Андрэс Бельё (1781—1865) паэт, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, заснавальнік лацінаамерыканскай філалогіі.
  • Хуан Эрман Росіа (1763—1821) юрыст, галоўны рэдактар Дэкларацыі незалежнасці Венесуэлы.
  • Андрэс Элой Бланка (1896—1955) паэт.
  • Мігель Отэро Сільва (1908—1985) пісьменнік, журналіст і сузаснавальнік газеты «El Nacional».
  • Марыя Тэрэса Касціла (1908—2012) журналіст, актывіст, палітык і заснавальнік Атэнеа Каракаса.
  • Альберта Барэра Тышка (нар. 1960) пісьменнік.
  • Марго Бенасераф (1926—2024) кінарэжысёр.

Вучоныя

  • Хасэ Грэгорыа Эрнандэс (1864—1919) урач.
  • Хасэ Гансалес-Ландэр (1933—2000) інжынер, галоўны канструктар метрапалітэна Каракаса.
  • Альфрэда Ян (1867—1940) інжынер, антраполаг.
  • Мануэль Нуньес (1878—1925) натураліст, даследчык, паразітолаг і энтамолаг.
  • Луіс Расеці (1862—1932) урач.
  • Рафаэль Вільявісенсіа (1832—1920) урач.

Палітыкі

  • Гансала Барыёс Бустыльёс (1902—1993) — палітычны і дзяржаўны дзеяч.
  • Карлас Беніта Фігерэда (1857—1935) — журналіст, палітык і дыпламат.
  • Альфрэда Пенья (1944—2016) — журналіст, член Канстытуцыйнай Асамблеі, якая падрыхтавала праект Канстытуцыі Венесуэлы 1999 года, мэр Каракаса (2000).
  • Тэадора Пяткоў (1932—2018) — кангрэсмен, адзін з заснавальнікаў палітычнай партыі Рух да сацыялізму і галоўны рэдактар газеты «Tal Cual».
  • Алі Радрыгес (1937—2018) — генеральны сакратар АПЕК (2000) і кіраўнік Дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі PDVSA.
  • Ірэнэ Саэс (нар. 1961) — мэр Чакаа, губернатар штата Нуэва-Эспарта, Міс Сусвет 1981.

Прэзідэнты Венесуэлы

  • Хасэ Марыя Варгас, (рэктар, выкладчык і выпускнік) вучоны (1835—1836).
  • Андрэс Нарвартэ, юрыст (1836—1837).
  • Педра Гуаль, юрыст (1859, 1861).
  • Гільерма Тэль Вільегас, юрыст (1868—1869, 1870, 1892).
  • Гільерма Тэль Вільегас Пуліда, юрыст (1892).
  • Антоніа Гусман Бланка, юрыст (1879—1884).
  • Раймунда Андуэса Паласіа, юрыст (1890—1892).
  • Хасэ Жыль Фортуль, палітолаг (1913—1914).
  • Хуан Баўтыста Перэс, юрыст (1929—1931).
  • Ромула Бетанкур, (не скончыў) (1945—1948).
  • Ромула Гальегас, (не скончыў) пісьменнік (1948).
  • Герман Суарэс Фламерыч, (таксама выкладчык) юрыст (1950—1952).
  • Эдгар Санабрыа, (таксама выкладчык) юрыст (1959).
  • Рауль Леоні, (не скончыў) (1964—1969).
  • Рафаэль Кальдэра, (таксама выкладчык) палітолаг (1969—1974), (1994—1999).
  • Карлас Андрэс Перэс, (не скончыў) (1974—1979), (1989—1993).
  • Луіс Эрэра Кампінс, (не скончыў) (1979—1984).
  • Хаймэ Лусінчы, урач (1984—1989).
  • Рамон Хасэ Веласкес, (таксама выкладчык) гісторык (1993—1994).
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads