Юравічы (Полацкі раён)
вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́равічы[1] (трансліт.: Juravičy, руск.: Юровичи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Палатоўскага сельсавета. За 15 км на паўночны ўсход ад Полацка, на аўтамабільнай дарозе Н3201 Полацк—Уладзіміраўка.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1527 годзе як вёска цэнтр маёнтка Глябовічаў[2]. Згадваецца ў Полацкай рэвізіі 1552 года. У 1840-х гадах была пабудавана прыдарожная карчма. У 1886 годзе ў вёсцы размяшчалася валасное праўленне Юравіцкай воласці Полацкага павета. Вёска складалася з 9 двароў. Працавала школа і дзейнічаў царкоўны прыход. Праводзілася 2 кірмашы: 15 жніўня і 8 верасня. Працавала вучылішча Міністэрства народнай асветы, вінная лаўка.
У 1914 годзе пабудавана праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы.
Пасля заключэння Брэсцкага міру 1918 года вёска апынулася на тэрыторыі, якая кантралявалася нямецкімі войскамі[3]. У 1921 годзе працавала паштовае аддзяленне. З 1922 года, зноў, цэнтр Юравіцкай воласці Полацкага павета. У 1923 годзе вёска складалася з 28 двароў. З 21 жніўня 1925 года цэнтр Юравіцкага сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. У 1929 годзе створаны сельскагаспадарчы карцель «Кастрычнік». У 1940 годзе вёска складалася са 120 двароў.
Падчас нямецкай акупацыі (1941—1944) у вёсцы быў размешчаны гарнізон. У красавіку 1943 года савецкімі партызанамі з 3-й Беларускай брыгады, быў падарваны мост праз р. Палата.
У 1944 годзе калгас «Кастрычнік» аднавіў сваю працу. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Палатоўскага сельсавета. 18 ліпеня 1959 года калгас перайменаваны ў «Чырвоны Кастрычнік» Захарніцкага сельсавета. У 1946 годзе вёска складалася з 50 двароў. З 20 мая 1960 года ў складзе Грамоўскага сельсавета[4]. З 8 сакавіка 1960 года ў складзе саўгаса «Тросніца», з 1 студзеня 1964 года — саўгаса імя Жыжова. З 17 ліпеня 1964 года цэнтр адноўленага Юравіцкага сельсавета[5]. У 1968 годзе вёска складалася з 95 двароў. У 1979 годзе вёска складалася са 108 двароў. У 1999 годзе вёска складалася з 48 двароў. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр Юравіцкага сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы.
10 кастрычніка 2013 года пасля скасавання Юравіцкага сельсавета Юравічы ўвайшлі ў склад Палатоўскага сельсавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 — 101 чал.
- XX стагоддзе: 1923 — 156 чал.; 1940 — 470 чал.; 1946 — 298 чал.; 1968 — 272 чал.; 1979 — 442 чал.; 1999 — 98 чал.
Інфраструктура
У вёске дзейнічае няпоўная сярэдняя школа, магазін, аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», Юравіцкае лясніцтва.
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads