Ямантавічы
вялікалітоўскі княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ямантавічы або Ямантовічы — княжацкі род літоўскага паходжання.
Паходжанне роду ў XIII стагоддзі не прасочваецца[2]. У XVI ст. на пячатках Ямантавічы карысталіся выявай арла. Пазней празваны Ямантавічамі-Падбярэзскімі, каб адрозніваць ад Падбярэзскіх, іх нашчадкаў па кудзелі, але не князёў і ад папярэднікаў на Падбярэззі — князёў Друцкіх-Падбярэзскіх. Нашчадкі Ямантавічаў — шляхціцы Падбярэзскія, спрабавалі карыстацца княжацкім тытулам і прозвішчам Друцкія[3], таму ўсе тры роды ўладальнікаў Падбярэззя нярэдка блытаюць.
Першы вядомы прадстаўнік роду — Ямант Тулунтавіч, набліжаны баярын вялікага князя Вітаўта, намеснік смаленскі (зг. 1395, 1399).
- Ямант Тулунтавіч
- Сямён (Сенька) (нар. да 1380, зг. 1401—1411, пам. да 15.9.1445), смаленскі намеснік пасля 1441 і да 15.9.1445 года, пра яго нашчадкаў нічога не вядома.
- Міхаіл (пам. да 1442), напэўна, меў прынамсі трох сыноў.
- Юрый (Юшка) (зг. 1450, пам. пасля 16.9.1464)
- Іван (зг. каля 1455)[4], невядомы Юзафу Вольфу. Каля 1455 года князь Іван разам з братам Фёдарам размежаваў сваё Падбярэззе з Варанцэвічамі, маёнткам Івана Іллініча, які пры гэтым атрымаў сяло Мікулінскае і два з паловай селішчы ў нейкім «горадзе Коч».
- Фёдар (зг. каля 1455)[4], невядомы Вольфу.
- Сямён (зг. з 1506 — да 1540), Вольф лічыў яго сынам Юрыя (Юшкі). Памёр безпатомна.
- Юліянія (1480-я — лістапад 1555 / 26.5.1556), Вольф лічыў яе дачкой Юрыя (Юшкі). Атрымала прынамсі частку спадчыны па браце Сямёне.
Перад 1540 годам князь Сямён Фёдаравіч Ямантавіч-Падбярэзскі валодаў маёнткам Падбярэззе (з «прысёлкамі» Перавалочня, Астрашапкі, Башарова, Палюдава) каля Друцка, Бачэйкавым у Полацкай зямлі, часткай «даннікаў» на Грушцы (пазнейшая Грушка-Гапонаўская) і ў Ельнянах (цяпер мясціны на стыку Крупскага і Талачынскага раёнаў — р. Еленка, в. Еленка і Ільяні), а таксама часткамі валасцей Басея за Дняпром і Зарэмцы (уключна з суседнімі Лагамі) за Бярэзінай.[5]
Паводле Вольфа, па мячы род Ямантавічаў згас на Сямёне Ямантавічы-Падбярэзскім, памерлым да 1540 года[6], але сам Вольф пад 1548 годам згадвае гаспадарскага баярына Лаўрына Іванавіча Ямантавіча, які наехаў на маёнтак князёў Свірскіх.[7]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads