Яраслаў Мікалаевіч Шкурко

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Яраслаў Шкурко, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[5]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[7]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[10]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[11].

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[12]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[13].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads