Павел Юр’евіч Грачышка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Грачышка (нар. 23 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». Ужо ва ўзросце 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У 2007 годзе з’ехаў у Чэхію, дзе на працягу трох гадоў выступаў за «Мост». Пасля вяртання зноў стаў выступаць за «Зорку-БДУ», ужо ў Другой лізе.
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе.
У сезоне 2013 выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, быў адным з лідараў каманды. Па заканчэнні сезона, у снежні 2013 года, падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клуба, і ў лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначаліў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона 2014 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, разарваў кантракт з «Гомелем»[5]. Са студзеня 2015 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[6] і ў выніку распачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», з якой у сакавіку падпісаў пагадненне[7]. У першай палове сезона не быў іграком асновы, згуляў у некалькіх матчах. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск.
У маі 2017 года далучыўся да мінскага «Энергетыка-БДУ». На наступны год у якасці аднаго з лідараў дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клуба, пазней стаў часам выхадзіць на замену.
У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага НФК[9], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з НФК на сезон 2020[10], у новым сезоне стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Крумкачы», заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2020 года стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе на наступны сезон[11]. У 2021 годзе быў адным з лідараў «Крумкачоў».
У студзені 2022 года перайшоў у «Слуцк»[12]. У студзені 2024 года пакінуў слуцкі клуб[13], а ў лютым абвясціў пра завяршэнне кар’еры[14][15].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[16].
Дасягненні
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads