From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва Андрыч (сербск.: Иво Андрић; 9 кастрычніка 1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыпламат сербскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1961 года «за ўсю літаратурную творчасць на тэму гісторыі аднаго народа» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасці.
Іва Андрыч | |
---|---|
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-sr-cyrl" does not exist. | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1975[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Міліца Бабіч-Яванавіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, дыпламат, паэт, эсэіст |
Гады творчасці | з 1911 |
Жанр | паэзія, раман і апавяданне |
Мова твораў | сербахарвацкая мова[3] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак (г. Траўнік, Боснія). У ліпені 1914 года быў арыштаваны як «югаслаўскі нацыяналіст» і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. У 1921—41 дыпламат у еўрапейскіх краінах. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар'еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марселі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы.
Доктар філасофіі (1924). Член Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў.
Аўтар зборнікаў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусветную вядомасць прынеслі гістарычныя раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Галоўныя рысы яго твораў — філасофская напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літаратурна-крытычныя працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры.
На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, М. Супрунчук, Г. Тварановіч, І. Чарота.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.