From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).
Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.
Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:
У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:
У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.
Месца | Прычына смерці | Памерла ў 2002 млн. | % усіх смерцяў | Памерла ў 1993 млн. | Месца ў 1993 |
---|---|---|---|---|---|
N/A | Усе інфекцыйныя захворванні | 14.7 | 25.9 % | 16.4 | 32.2 % |
1 | Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў[4] | 3.9 | 6.9 % | 4.1 | 1 |
2 | ВІЧ/СНІД | 2.8 | 4.9 % | 0.7 | 7 |
3 | Кішэчныя захворванні[5] | 1.8 | 3.2 % | 3.0 | 2 |
4 | Сухоты | 1.6 | 2.7 % | 2.7 | 3 |
5 | Малярыя | 1.3 | 2.2 % | 2.0 | 4 |
6 | Адзёр | 0.6 | 1.1 % | 1.1 | 5 |
7 | Коклюш | 0.29 | 0.5 % | 0.36 | 7 |
8 | Слупняк | 0.21 | 0.4 % | 0.15 | 12 |
9 | Менінгіт | 0.17 | 0.3 % | 0.25 | 8 |
10 | Сіфіліс | 0.16 | 0.3 % | 0.19 | 11 |
11 | Гепатыт В | 0.10 | 0.2 % | 0.93 | 6 |
12-17 | Трапічныя хваробы (6)[6] | 0.13 | 0.2 % | 0.53 | 9, 10, 16-18 |
Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %), неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %). |
Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.
Прафілактычныя меры:
Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.