From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдала II (30 студзеня 1962, Аман, Іарданія) — кароль Іарданіі з 1999 года.
Абдала II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. عبد الله الثاني بن الحسين | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 студзеня 1962[1][2][…] (62 гады) |
||||||
Род | Хашыміты[d] | ||||||
Бацька | Хусейн бен Талал | ||||||
Маці | Антуанэта Аўрыль Гардзінер[d] | ||||||
Жонка | Ранія аль-Абдула[d] | ||||||
Дзеці | Hussein bin Abdullah, Crown Prince of Jordan[d], Princess Iman bint Abdullah of Jordan[d], Princess Salma bint Abdullah of Jordan[d] і Prince Hashem bin Abdullah of Jordan[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам, суніты і іўдаізм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Jordanian Armed Forces[d] | ||||||
Званне | фельдмаршал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | kingabdullah.jo (англ.) (ар.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 30 студзеня 1962 года ў Амане. Бацька - кароль Хусейн бен Талал. Абдала - прамы нашчадак прарока Мухамеда ў 43-м пакаленні[4]. У Іарданіі спадчынніка называлі "замежнікам", бо ён нарадзіўся ў шлюбе Хусейна з англічанкай.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Ісламскім адукацыйным каледжы ў Амане (Islamic Educational College in Amman). Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію Сандхерта, Оксфардскі ўніверсітэт і курсы афіцэраў брытанскіх войскаў. Прайшоў стажыроўку ў батальёне Каралеўскай кавалерыі Брытанскіх узброеных сіл у якасці камандзіра. У 1988 годзе атрымаў ступень магістра па міжнародных пытаннях у Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША). Калі Абдала вярнуўся ў Іарданію, яму прысвоілі званне старэйшага лейтэнанта. У студзені 1992 года назначаны камбатам бранетанкавага палка. У 1994 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала.
Абдала II — кваліфікаваны вадалаз, парашутыст і пілот. Захапляецца аўтаралі, калекцыянуе зброю, з'яўляецца вялікім знаўцам японскай кухні. У 1995 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў серыяле Зорны шлях: Вояджэр, прыхільнікам якога ён з'яўляецца. Вядзе вялікае асабістае сяброўства з экс-прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам.
Жанаты на каралеве Раніі, палесцінцы па паходжанні[5]. Чацвёра дзяцей (два сына і дзве дачкі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.