From Wikipedia, the free encyclopedia
Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скіндар; 3 мая 1885 — 10 мая 1973) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне конегадоўлі, перакладчыца; з роду Іваноўскіх.
Алена Леанардаўна Іваноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1885 ці 1 мая 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1973 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леанард Іваноўскі |
Маці | Ядвіга з Райхеляў[d] |
Род дзейнасці | вучоная, хатняя гаспадыня |
Узнагароды |
Праведнік народаў свету[d] (22 кастрычніка 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).
Каля 1905 года Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Ньюнам каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі Мюрыэл Уэлдэйл і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 годзе некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply that he was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — расіянін»). У 1914—1922 гадах часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.
Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з’ехала на радзіму, дзе ў 1915 годзе спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой, гадавала хартаў. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. На скачках у Лодзі ўпала з каня, доўгі час лячылася ў шпіталі.
З прыходам у 1939 годзе савецкай улады мужа вывезлі на ўсход, сама яна хавалася ў Вільні. Затым у родным фальварку перажыла нямецкую акупацыю. Тут схавалі ад нацыстаў дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995).
У 1944 годзе перабралася ў Варшаву. Пэўны час жыла ў Любліне. З 1946 года працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў у Казяніцах, пражыла тут 26 гадоў.
22 кастрычніка 2001 года за ўратаванне яўрэяў званне «Праведнікаў свету» было нададзена: Сабіне Іваноўскай з Ячыноўскіх, Алене Скіндар з Іваноўскіх, Ганне Карнецкай з Іваноўскіх і Адольфу Данілевічу[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.