адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́бініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бабінічы.
Бабініцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабінічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 616 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялагаўскага сельсавета[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ботаніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Буева, Жабенцяі, Казанава, Кашалёва, Клішава, Максюткі, Мяльны, Палудзеткі, Прузы і Пышнякі), у склад Варонаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)[2]. 29 лістапада 1967 года ў гарадскую рысу Віцебска ўключаны вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Білева, Селівоўшчына і Янапаль)[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета перададзена вёска Агароднікі[5]. 27 снежня 1990 года з часткі сельсавета ўтвораны Тулаўскі сельсавет.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5443 чалавекі[6], з іх 84,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 4616 чалавек[8].
Па стану 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабініцкага сельсавета налічвалася 37 населеных пунктаў[9]. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.