вышэйшая навучальная ўстанова ў Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (1965—1980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1 красавіка 1966 года |
Рэктар | Сяргей Антонавіч Каспяровіч |
Студэнты | 5 400 |
Краіна | |
Сайт | bstu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створаны 1 красавіка 1966 года. Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў патэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.
Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года[1]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч[2].
28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[3]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой[4]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[5].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[6]. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[7].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[8][9]. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Аляксандр Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[11].
Навучанне на факультэце забяспечваюць наступныя кафедры:
{{cite journal}}
: |access-date=
патрабуе |url=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.