From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Дняпро (1943) — шэраг наступальных аперацый Чырвонай арміі пад час Вялікай Айчынай вайны, у выніку якіх ад нямецкіх акупантаў быў вызвалены шэраг гарадоў украінскага Падняпроўя, у тым ліку Кіеў.
Бітва за Дняпро | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
| |||
Дата | 26 жніўня — 23 снежня 1943 | ||
Месца | рака Днепр, СССР | ||
Вынік | Перамога Чырвонай Арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
11 жніўня 1943 года, пасля паражэння ў Курскай бітве, немцы пачалі будаўніцтва ўмацаванняў, т. зв. «Усходняга вала», з мэтаю спыніць наступленне савецкіх войск. Галоўную частку Усходняга вала складала рака Днепр.
Наступленне савецкіх войск, якое мела мэтаю вызваленне левабярэжнай Украіны і захоп плацдармаў на правым беразе Дняпра, пачалося 26 жніўня 1943 года. У ноч на 21 верасня савецкія войскі фарсіравалі Днепр каля вусця Прыпяці, і да канца верасня, пераадолеўшы найбольш умацаваную частку Усходняга вала, захапілі 23 плацдармы на правым беразе Дняпра.
12 кастрычніка пачаўся другі этап бітвы, працягам якой былі вызваленне Запарожжа (14 кастрычніка), Днепрапятроўска (25 кастрычніка), Кіева (6 лістапада). Планы нацыстаў па стабілізацыі лініі фронта на Дняпры былі сарваныя. Поспех бітвы за Днепр стаў перадумоваю наступлення на правабярэжную Украіну і Крым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.