вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Варажбіты́[1] (трансліт.: Varažbity, руск.: Ворожбиты) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 20 км ад Бярозы, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Варажбіты
|
У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля яе знаходзіўся аднайменны фальварак Зундэля Ляйбовіча.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені-жніўні 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 40 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. была створана ячэйка КПЗБ, у 1932 годзе 16 яе членаў арыштаваны і напраўлены ў турму.
З 1939 года ў БССР, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 4 жыхары, з фронту не вярнуліся 14 воінаў-землякоў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 14 красавіка 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2] (з 21 лістапада 1977 Нарутавіцкі).
У 2002 годзе ўваходзіла ў калгас «Кастрычнік». Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, якую ва ўсходняй частцы перасякае аўтадарога Сялец—Пружаны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.