From Wikipedia, the free encyclopedia
Вацлаў Жыдліцкі (чэшск.: Václav Židlický; 16 красавіка 1931, вёска Купічаў, Турыйскі раён, Валынская вобласць — 18 жніўня 2002, Прага, Чэхія) — чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Доктар філалогіі (1967). Ганаровы доктар БДУ (1996). Даследчык і перакладчык беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Вацлаў Жыдліцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2002[1][3] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, настаўнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Пасля вайны яго сям'я перасялілася ў Чэхію. У 1955 г. скончыў Карлаў універсітэт у Празе, у 1967 г. абараніў там доктарскую дысертацыю, у 1976 г. стаў прафесарам. Побач з украінскай актыўна пашыраў у Чэхіі беларускую літаратуру, чытаў пра яе курс лекцый ва ўніверсітэце, заахвочваў да яе вывучэння студэнтаў. Аўтар такіх прац, як «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2: Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972) і інш.
В. Жыдліцкі многа і добра перакладаў з беларускай мовы на чэшскую. Сярод яго перастварэнняў — «Я з вогненнай вёскі…» А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка, «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, «Птушкі і гнёзды», «Ніжнія Байдуны» і «Апошняя сустрэча» Я. Брыля, «Абеліск» і «Дажыць да світання» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча (з ім В. Жыдліцкага звязвала асаблівая дружба), «Данута» А. Карпюка, «Мсціжы» І. Пташнікава, «Гандлярка і паэт» і «Сэрца на далоні» І. Шамякіна і інш. Ім складзена анталогія сучаснай беларускай паэзіі, аднатомнікі Я. Купалы і М. Танка на чэшскай мове, выхавана некалькі маладых перакладчыкаў. В. Жыдліцкі выдатна валодаў жывой беларускай мовай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.