Гарадзе́йка — рака ў Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Хуткія факты Гарадзейка, Характарыстыка ...
Гарадзейка
Характарыстыка
Даўжыня 10 км
Басейн 53 км²
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 53°22′36,50″ пн. ш. 26°31′59″ у. д.HGЯO
Вусце рака Уша
  Месцазнаходжанне каля вёскі Студзёнкі
  Каардынаты 53°17′49,54″ пн. ш. 26°31′02,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша  Нёман  Куршскі заліў  Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Стаўбцоўскі раён, Нясвіжскі раён
Thumb
Гарадзейка
Гарадзейка
Thumb
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Закрыць

Назва

Назва балцкага паходжання, адпачатная форма — *Gardēja.

Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[1].

Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[2]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[3]. На Панёманні той жа корань Gard- у гідроніме Горадзен (> Гараднічанка), ад якога назва Гродна.

Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[4]. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)», літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)».

Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[5].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 .

Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Новая Вёска Стаўбцоўскага раёна, цячэ праз гарадскі пасёлак Гарадзея, упадае ва Ушу на ўсходзе ад вёскі Студзёнкі Нясвіжскага раёна.

Ад вусця на працягу 1 км каналізаваная. Паміж вёскамі Новая Вёска і Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.
  3. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.