беларускі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (19 лютага 1935, Магілёў, Беларусь) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1974). Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | з 1957 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0654037 |
У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). З 1957 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Напачатку выконваў эпізадычныя ролі і набыў у іх папулярнасць як майстар эпізода. Вызначаўся таксама на ролі, якія раней іграў Глеб Глебаў: Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Максім («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона).
Як пісала А. Савіцкая, народнасць, сакавітасць гумару і моўнай пластыкі, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнка, выразная міміка найбольш ярка выявілііся ў нацыянальным рэпертуары і перш за ўсё ў п’есах Макаёнка: Дзед Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Святая прастата»), а ўпершыню з выключнай сілай у ролі Цярэшкі Калабка («Трыбунал»), якая прынесла акцёру сапраўднае прызнанне і вядомасць.
Таксама здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках «Тэатр купца Япішкіна» (купец Япішкін), «Плач перапёлкі» (Брава-Жыватоўскі), тэлевізійным фільме-спектаклі «Трыбунал», серыяле «Каменская», камедыі «Свежына з салютам» і інш.
У 2020 годзе застаўся сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Аўсяннікаў асудзіў пратэсты, калег, якія звольніліся, і вывешванне на будынку тэатра бела-чырвона-белых сцягоў[1]:
Калі міністр у Купалаўскі прыязджаў, на фасад вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Ведаеце, я калі бачу яго… Вось вы памятаеце, як яўрэяў пад ім расстрэльвалі? А я памятаю, сам бачыў. Бо гэты сцяг прыдуманы ў 1918 годзе, калі была Беларуская Рэспубліка абвешчаная. Потым яго прыбралі, межы перанеслі, потым у акупацыю з'явіўся зноў… |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.