Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, Дубосьня — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Добасна, Характарыстыка ...
Закрыць

Назва

Назва балцкага паходжання[1].

Варыяцыя ў корані Даб- / Дуб- суадносная з варыяцыяй у літоўскім daburys, duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)», якія звязаныя з dubti «ўгінацца» і далей з індаеўрапейскім *dheu-b- з семантыкай паглыблення, глыбіні[2][3].

Варыянт гэтага кораня *dheu-p- у назве прыпяцкай ракі Дуполка (прыток Пцічы)[4].

З коранем Dub- літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa. Гідронімы Dabinta, Dabinčius, Dabotis, Dabulis звязваюцца з doba «яма»[5].

На карысць пярвейшасці назоўнай формы Дубосьня кажа наяўнасць гідроніма Дубасна ў гэтым жа дняпроўскім рэгіёне (прыток Віхры перад Мсціславам).

У гэтых назвах корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назвах задзвінскага возера Мядзесна, дзвінскай ракі Лужасна, дняпроўскіх рэк Опісна (< *Apesna), Нерасна, Турасна[6].

Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[7].

Назва матываваная асаблівасцямі рэчышча (яго глыбіні) і значыла «Глыбокая (рака)».

Гідраграфія

Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.

У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.

Прытокі

Заўвагі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.