From Wikipedia, the free encyclopedia
До́бры Бор[1] (трансліт.: Dobry Bor, руск.: Добрый Бор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Вёска
Добры Бор
| ||||||||||||||||||||
Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля ракі Шчара.
Выяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі (стаянкі паблізу вёскі) сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоў[2].
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.
Працуе магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.