From Wikipedia, the free encyclopedia
Дон Ка́рлас Мары́я Ісі́дра дэ Бурбо́н (ісп.: Carlos María Isidro de Borbón; 29 сакавіка 1788, Аранхуэс — 10 сакавіка 1855, Трыест) — іспанскі інфант, сын караля Карла IV і Марыі-Луізы Пармскай, малодшы брат Фердынанда VII. Прэтэндэнт на іспанскі прастол з 1833 па 1844 гады. У адрозненне ад унука, які таксама развязаў грамадзянскую вайну, вядомы як Дон Карлас Старэйшы.
Дон Карлас Старэйшы | |
---|---|
Нараджэнне |
29 сакавіка 1788[1][2][…] |
Смерць |
10 сакавіка 1855[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Іспанскія Бурбоны |
Бацька | Карл IV[3] |
Маці | Марыя-Луіза Пармская[3] |
Жонка | Марыя Франчэска дэ Браганса[d][4] і Марыя Тэрэза Партугальская[d][4] |
Дзеці | Juan de Borbón y Bragança[d], Fernando de Borbón y Bragança[d] і Carlos Luis de Borbón y Bragança[d][5] |
Член у | |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам з братам Карлас быў запрошаны Напалеонам у Баёну, дзе быў прымушаны адрачыся ад сваіх правоў. У 1814 годзе, пасля рэстаўрацыі Бурбонаў, Карлас вярнуўся ў Мадрыд і ажаніўся з дачкой партугальскага караля Жуана VI Марыяй Франчэскай дэ Браганса, ад якой меў трох сыноў (сярэдні сын Хуан, граф Манцісон, у далейшым прэтэндаваў таксама на французскі прастол).
З-за бяздзетнасці Фердынанда Карлас лічыў сябе спадчыннікам прастола. Вакол яго групавалася партыя крайніх прыхільнікаў абсалютызму і клерыкалаў, якія былі вядомыя пад імем карлістаў (апастолікаў) і з’яўляліся галоўнымі віноўнікамі паўстанняў, што трывожылі Іспанію з 1833 года.
Пасля смерці брата і абвяшчэння каралевай малалетняй пляменніцы, Ізабелы II, Карлас абвясціў сябе ў Краіне Баскаў каралём Карлам V і развязаў першую карлісцкую вайну, якая працягвалася да 1839 года.
У 1844 годзе Карлас адрокся ад сваіх правоў на карысць свайго старэйшага сына. У 1847 годзе Луі-Філіп дазволіў яму падацца ў яго аўстрыйскія ўладанні, дзе ён і правёў рэштку свайго жыцця пад імем графа Маліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.