Закон Біё — Савара — Лапласа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закон Біё — Сава́ра — Лапла́са — фізічны закон для вызначэння вектара індукцыі магнітнага поля, якое спараджаецца пастаянным электрычным токам. Быў устаноўлены эксперыментальна ў 1820 годзе Біё і Саварам і сфармуляваны ў агульным выглядзе Лапласам. Лаплас паказаў таксама, што з дапамогай гэтага закона можна вылічыць магнітнае поле кропкавага рушачага зараду (калі лічыць рух адной зараджанай часціцы токам).
Закон Біё — Савара — Лапласа іграе ў магнітастатыцы тую ж ролю, што і закон Кулона ў электрастатыцы. Закон Біё — Савара — Лапласа можна лічыць галоўным законам магнітастатыкі, атрымліваючы з яго астатнія яе вынікі.
У сучаснай фармулёўцы закон Біё — Савара — Лапласа часцей разглядаюць як вынік двух ураўненняў Максвела для магнітнага поля пры ўмове сталасці электрычнага поля, г.зн. ў сучаснай фармулёўцы ўраўненні Максвела выступаюць як больш фундаментальныя (перш за ўсё, хаця б таму, што формулу Біё — Савара — Лапласа нельга проста абагульніць на агульны выпадак палёў, якія залежаць ад часу).