From Wikipedia, the free encyclopedia
Кансервато́рыя (італ.: conservatorio ад лац.: conservo — захоўваю) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў.
Першапачаткова кансерваторыяй называліся гарадскія прытулкі для сірот у Італіі, дзе дзяцей навучалі і музыцы (першая — у Неапалі , 1537). У 18 ст. ў краінах Заходняй Еўропы ўзніклі спецыялізаваныя музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у т.л. Музычны інстытут у Парыжы (1793; у 1795 рэарганізаваны ў Кансерваторыю музыкі і дэкламацыі). У 19 ст. кансерваторыі адкрыты ў многіх буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія навучальныя ўстановы тыпу кансерваторыі называліся акадэміямі, вышэйшымі музычнымі школамі, музычнымі інстытутамі, каледжамі, ліцэямі і інш. Першыя кансерваторыі ў Расійскай імперыі — Маскоўская кансерваторыя, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя, пазней адкрыты Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных , кансерваторыі ў Адэсе, Кіеве і інш.
У 1932 годзе адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). З 1956 дзейнічае Асацыяцыя еўрапейскіх акадэмій, кансерваторый і вышэйшых музычных школ .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.