беларускі гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
«Крамбамбу́ля» — беларускі гурт, які выконвае музыку ў змяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фолку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту «Hasta la Fillsta». Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-сінгла. Песні напісаны пераважна па-беларуску, а таксама па-польску і на некаторых іншых мовах.
Крамбамбуля | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-рок, фолк |
Гады | 2001 — дагэтуль |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская, іншыя |
Лэйблы | West Records, GO-Records |
Склад |
Лявон Вольскі Алесь-Францішак Мышкевіч Алег Гарус Павел Аракелян Андрэй Якубчык Павел Мамонаў |
Былыя ўдзельнікі |
Сяргей Канановіч Уладзіслаў Плюшчаў Аляксандр Хаўкін Аляксандр Быкаў Мікола Белановіч Юры Жданаў Радаслаў Сасноўцаў Кастусь Карповіч Сяргей Міхалок Аляксандр Кулінковіч Гюнэш Абасава |
Іншыя праекты |
N.R.M. Zet Neuro Dubel Ляпіс Трубяцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва гурта паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фестывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фестывалі «Кубак Піва».
У 2010 склад гурта цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!»[2].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і акцый пратэсту шэраг гуртоў і музыкаў трапілі пад негалосную забарону, Крамбамбуля таксама апынулася ў чорным спісе.[3] Гурт быў вымушаны праводзіць канцэрты і прэзентацыі новых дыскаў за мяжой.
2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з каверамі на папулярныя народныя песні свету, якія запісваліся на беларускай мове і на мове арыгіналу. Дыск вылучаецца выразным рокавым гучаннем. Песні гурта гучалі ў кароткаметражным фільме «Колер кахання» і стужцы 2010 года «Дастыш фантастыш». Апошні альбом, «Чырвоны штраль», убачыў свет у 2015 годзе, мае выразную партызанска-паўстанчую тэматыку; у музычным плане быў замацаваны ўхіл ад першапачатковай застольнай стылізацыі гурта да больш цяжкага гучання, якое, аднак, захавала іранічнасць і імкненне да музыкальных цытат і адсылак.
Па словах франтмэна, альбом «Чырвоны штраль» мусіць стаць апошнім у гісторыі гурта.[4] Аднак ён не спыняе сваё існаванне, працягваючы канцэртную дзейнасць.
У 2017 годзе адбыўся першы за апошнія 9 гадоў канцэрт гурта.[5]
Былыя ўдзельнікі:
Запрошаныя выканаўцы:
Іншыя ўдзельнікі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.