адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаго́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск (не ўваходзіць у склад).
Лагойскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лагойск |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 26 снежня 1995 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
старшыня | Алег Міхайлавіч Кулікоў[1] |
Насельніцтва (2019) | 2 752 |
Плошча | 135,9[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223110 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Мяжуе з Гайненскім, Астрошыцкім, Швабскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама са Смалявіцкім раёнам.
Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лагойск. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Лагойскага местачковага Савета.
26 снежня 1995 года ўтвораны зноў у складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагойскага пассавета. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагойск. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 12 верасня 2007 года скасавана вёска Луцаўшчына (далучана да Лагойска)[2]. 17 ліпеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Лагожаск[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Знаменкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы, Чарняхоўскі)[4].
Да ўзбуйнення сельсавета 30 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Верагі, Гасцілавічы, Заазер’е, Зялёны Луг, Міхалова, Ніўкі, Панізоўе, Рудня, Слагавішча, Церхавічы, Чорны Лес — у якіх пражывалі 1298 чалавек, а таксама пасёлак Лагожаск, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва. Пасля ўзбуйнення ў склад сельсавета ўваходзяць 25 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў, без Лагойска) — 1256 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2752 чалавекі[7].
На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:
Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.
Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.