From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́па[4] (Tilia) — род лістападных дрэў сямейства Ліпавыя (Tiliaceae).
Ліпа | ||||||||||||||||
Кветкі Tilia insularis | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Дрэвы вышынёй да 15—20 м (часам да 40 м), дыяметрам ствала да 2 м. Лісце нераўнабокае, круглавата-сэрцападобнае, завостранае, пілаватае. Кветкі жоўтыя, або жоўта-белыя, духмяныя, у паўпарасоніках. Цвітуць ліпы ў чэрвені—жніўні. Плод — арэшак. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.
Цене-, мароза- і ветраўстойлівае дрэва. Жыве 300—400 гадоў.
Ліпа драбналістая (Tilia cordata) пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў шыракалістых лясах. У садах і парках каля 30 інтрадукаваных відаў, разнавіднасцей і форм, у тым ліку: ліпа раскідзістая, ліпа амерыканская (Tilia americana), ліпа амурская (Tilia amurensis), ліпа лямцавая, ліпа еўрапейская (Tilia europaea), ліпа крымская, ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos).
Кветкі меданосныя, ліпавы цвет ужываецца ў якасці лекавага сродка. Ліпа — каштоўнае дрэва, якое выкарыстоўваецца для азелянення.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.