From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Гёперт-Ма́ер (ням.: Maria Göppert-Mayer; 28 чэрвеня 1906, Катавіцы, Польшча — 20 лютага 1972, Сан-Дыега , ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, адна з двух жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1963 год, сумесна з Гансам Енсенам, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра»; другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладанні фундаментальных прынцыпаў сіметрыі»).
Марыя Гёперт-Маер | |
---|---|
Maria Goppert-Mayer | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1972[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Фрыдрых Гёперт[d][5] |
Муж | Джозеф Эдвард Маер[d][5][6] |
Дзеці | Maria Mayer[d] |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчыца ўніверсітэта, вучоная |
Навуковая сфера | фізіка[5], ядзерная фізіка[7], радыяактыўнасць[7], квантавая механіка[7], тэарэтычная фізіка[7], фізічная хімія[7], Фотахімія[7] і Статыстычная механіка[7] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Макс Борн |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыла Гётынгенскі ўніверсітэт (1930). З 1931 года ў розных універсітэтах ЗША, з 1946 года ў Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фізічнай хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г. Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Член Амерыканскай АН і мастацтваў (1956).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.