From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікрабіялогія — навука пра мікраарганізмы: бактэрыі, архебактэрыі, мікраскапічныя грыбы і водарасці, часта гэты спіс дапаўняецца найпростымі і вірусамі. Вывучае марфалогію, фізіялогію, біяхімію, генетыку, экалогію, філагенію мікраарганізмаў, іх пашырэнне, ролю ў прыродзе (у кругазвароце рэчываў, забруджванні і ачыстцы навакольнага асяроддзя, глебаўтвваральных, геахімічных і іншых працэсах), у жыцці і дзейнасці чалавека (у развіцці хвароб чалавека, жывёл і раслін, страваванні, тэхналагічных працэсах сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, утылізацыі адходаў і інш.). Распрацоўвае метады выкарыстання карысных мікробаў і барацьбы са шкоднымі (дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі інфекцыйных хвароб, санітарнай ацэнкі і ачысткі асяроддзя і інш.).
Уключае бактэрыялогію, вірусалогію, пратысталогію.
Мікрабіялогія цесна звязана з альгалогіяй, протазаалогіяй, мікалогіяй, фітапаталогіяй, імуналогіяй, цыталогіяй, малекулярнай біялогіяй, генетыкай, біяхіміяй, эпідэміялогіяй, біятэхналогіяй і інш. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.
Паводле навуковых і практычных задач падзяляецца на
Узнікненне апісальнай мікрабіялогіі звязана з пачаткам назіранняў і апісання мікробаў (А. Левенгук, 1683), фарміраванне мікрабіялогіі як навукі (2-я пал. 19 ст.) — з устанаўленнем мікробнай прыроды браджэння, гніення, інфекцыйных хвароб (Л. Пастэр), з распрацоўкай методыкі атрымання чыстых культур мікраарганізмаў і крытэрыяў выяўлення ўзбуджальнікаў хвароб (Р. Кох).
Вялікі ўклад у развіццё мікрабіялогіі зрабілі В. Л. Амялянскі, М. В. Беерынк, Э. А. Берынг, С. М. Вінаградскі, С. М. Вышалескі, Д. К. Забалотны, Дз. І. Іваноўскі, Б. Л. Ісачэнка, С. П. Костычаў, І. І. Мечнікаў, Л. С. Цанкоўскі, П. Эрліх, М. Ф. Гамалея, С. Кітазата, К. Б. Ніл, Э. Ру і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.