Камароўскі рынак

рынак From Wikipedia, the free encyclopedia

Камароўскі рынакmap

Камароўскі рынак — галоўны харчовы рынак Мінска, размешчаны ў Савецкім раёне Мінска (часам скарочана неафіцыйна называецца Камароўка).

Хуткія факты Мінскі Камароўскі рынак, Тып ...
Мінскі Камароўскі рынак
Thumb
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1979
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Веры Харужай, д. 8
Адрас
Галіна Гандаль
Матчына кампанія ТКУП «Мінскі Камароўскі рынак»
Даччыныя кампаніі УП «Мінскі Камароўскі рынак»
рынак «Мінскі вернісаж»
ОСП «Узлянка»
Сайт komarovka.by
Закрыць

Камароўка — вёска, потым і яе ваколіцы, пазней паўночна-ўсходняя ўскраіна Мінска, размешчаная за Траецкай гарой і Залатой горкай. Цяпер раён плошчы Якуба Коласа, вуліц Веры Харужай, Кульман, Куйбышава, Якуба Коласа і Гікалы.

Назва рынку паходзіць ад гістарычнай назвы мясцовасці, дзе ён быў пабудаваны — Камароўка.

Thumb
Камароўка, Гандлёвыя рады, Мінск, Беларусь, 2016

Агульнае апісанне

Thumb
Камароўскі рынак

Камароўскі рынак уваходзіць у структуру ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак», якое было створана паводле рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 27.01.1997 № 55.

Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца:

  • прадстаўленне гандлёвых месцаў арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам;
  • разруб і абвалка мяса;
  • захоўванне тавару;
  • прадстаўленне напракат інвентару і форменнай вопраткі;
  • важанне на таварных вагах;
  • размяшчэнне і абслугоўванне рэкламы.

Прыярытэт у гандлі на Камароўскім рынку маюць айчынныя вытворцы. На рынку можна купіць свежы хлеб, які паступае штодзень з хлебазаводаў горада, свежую рыбу, якая пастаўляецца рыбгасамі, свініну, ялавічыну, бараніну, цяляціну, трусяціну.

У шырокім асартыменце прадстаўлена садавіна і гародніна, бакалейныя тавары, сродкі для мыцця і чысткі, друкаваная прадукцыя, царкоўныя рэчы, кветкі і іншыя тавары.

Агульная плошча рынку складае больш за 5 га, колькасць гандлёвых аб'ектаў каля 2000. Рынак падзелены на дзве часткі: крыты рынак і сезонны рынак.

Для забеспячэння бяспекі тавараў, якія рэалізуюцца на рынку, працуе Лабараторыя ветэрынара-санітарнай экспертызы, якая ўваходзіць у склад гарадской ветэрынарнай станцыі г. Мінску.

Крыты рынак

Крыты павільён быў пабудаваны ў 1980 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылася 20 мая 1980 года ў адпаведнасці з загадам Упраўлення гандлю выканкама Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 91 ад 14 мая 1980 года.

Плошча гандлёвай залы складае 13 тыс. м².

Сезонны рынак

Thumb
Садавіна на сезонным рынку.

На сезоннай частцы рынку, у трох сектарах, выдзелена каля 700 гандлёвых месцаў для гандлю бульбай, гароднінай і садавіной, бакалейнымі таварамі. У перыяд сезоннага збору ўраджаю тут размяшчаюць больш за сотню дадатковых вынасных сталоў для гандлю.

У чацвёртым сектары для гандлю свежамарожанай рыбай, прэсерваў, «карэйскімі салатамі» выдзелена 100 гандлёвых месцаў.

Пяты сектар прадстаўлены для рэалізацыі сваёй фірмовай прадукцыі беларускім прадпрыемствам-вытворцам.

Архітэктура

Павільён крытага рынку — першы ў БССР і адзін з буйнейшых у СССР. Архітэктуры яго характэрна сучаснае канструкцыйнае вырашэнне, выразны сілуэт, планіровачная дакладнасць і цэласнасць кампазіцыі[2].

Пабудаваны ў 1979 годзе па праекце архітэктараў В. Аладава, А. Жалдакова, У. Крывашэева, М. Ткачука. Размешчаны на рагу вуліц В. Харужай і Куйбышава. З’яўляецца важным горадабудаўнічым акцэнтам цэнтральнай часткі горада[2].

Квадратнае ў плане збудаванне. Зборна-маналітнай танкасценная абалонка вышынёй 24 м, складанай формы, без прамежкавых апор перакрывае зальнае памяшканне, стварае пластычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Па перыметры залы плошчай 13 тыс. м² абсталявана шматлікімі гандлёвымі ячэйкамі, злучанымі калідорамі. Над імі размешчаны антрэсолі, на якія вядуць чатыры лесвіцы: па адной з сярэдзіны кожнага боку залы. У цэнтры перакрыцця ўзвышаецца светлавы квадратны ў плане ліхтар з эмблемай рынку. Тарцы абалонкі вырашаны ў выглядзе вялікіх арачных праёмаў, маюць суцэльнае зашкленне. Стужкавыя ўстаўкі аздоблены металічнымі дэкаратыўнымі элементамі, з боку галоўнага ўвахода — інфармацыйнымі надпісамі. У вонкавым афармленні выкарыстаны каляровае пакрыццё, дэкаратыўны тынк, керамічная плітка, пластмаса, алюміній[2].

3 процілеглага ад галоўнага ўвахода боку да гандлёвай залы прымыкае развіты блок абслугоўвання, які ўключае склады, халадзільныя камеры, лабараторыі, мыйкі, бюро гандлёвых паслуг, памяшканні для адміністрацыі, пагрузачна-разгрузачнае абсталяванне і інш. Асноўная гандлёвая зала звязана з адміністрацыйна-гаспадарчым корпусам пандусам[2].

Выдатныя мясціны

У 2002 годзе на плошчы перад Камароўскім рынкам з’явіўся фантан перад уваходам на сезонны рынак, а таксама бронзавыя скульптуры аўтарства Уладзіміра Жбанава («Конь і верабей», «Дама з сабачкам», «Фатограф»), перад уваходам на крыты рынак — скульптура аўтарства Алега Купрыянава («Гандлярка семкамі»).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Т. В. Габрусь. 330. Павільён Камароўскага крытага рынку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.