дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1986—1990). Член КПСС з 1962 года.
Міхаіл Кавалёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Шарапаў | ||||||
Пераемнік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1925 |
||||||
Смерць |
5 ліпеня 2007 (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Марыя Цімафееўна | ||||||
Партыя | КПСС з 1962 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-шахтабудаўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 1954—1962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 1962—1966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.
З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.
У 1967 — 1977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.
У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.
З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1986 — 1990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.
З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1984—1991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.
Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.