павет міжваеннай Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пружа́нскі павет (польск.: Powiat prużański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Пружаны.
Пружанскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1 сакавіка 1921 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Былы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. З лютага 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
12 снежня 1920 года гміны Белавежа, Масева і Сухопаль перададзены ў склад навастворанага Белавежскага павета[1].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Пружанскі павет 4 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Пружанскі і іншыя раёны.
Складаўся з 17 вясковых гмін (8 у 1939) і 3 мястэчкаў. Агульная плошча павета — 2644 км², насельніцтва — 108 600 чалавек[2], шчыльнасць — 41 чал. на км².
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.