Пінскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая сярэдняя навучальная ўстанова ў Пінску. Будынак калегіума — помнік архітэктуры барока XVII стагоддзя, размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска. Калегіум разам з мураваным касцёлам Св. Станіслава (пабудаваны ў 1636—1646 гг., разбураны ў 1956 г.) уваходзіў у ансамбль кляштара езуітаў.

Хуткія факты Пінскі езуіцкі калегіум, Краіна ...
Славутасць
Пінскі езуіцкі калегіум
Thumb
52°06′39″ пн. ш. 26°06′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Thumb
Пінскі езуіцкі калегіум

Езуіты былі запрошаны ў Пінск у 1630 годзе стольнікам М. Ельскім[uk], які падарыў ім уласны дом. У 16511738 гг. узведзены з цэглы (паводле іншых звестак — у 1631—1635 гг.). У 1640-х гг. пры кляштары быў пабудаваны велічны барочны касцёл Св. Станіслава. Пры кляштары ў 1638 г. пачала сваю дзейнасць філасофска-тэалагічная школа, якую штогод наведвалі да 50 дзяцей мясцовых жыхароў.

Яшчэ ў 1638 годзе езуіцкі кляштар атрымаў статус калегіума, дзе акрамя багаслоўскіх выкладаліся і шматлікія іншыя дысцыпліны: замежныя мовы, літаратура, логіка, гісторыя, геаграфія, фізіка і г.д. Пад канец XVII стагоддзя тут штогод колькасць навучэнцаў складала 700 чалавек з усёй Рэчы Паспалітай. Пры калегіуме дзейнічалі музыкальная бурса (з 1645 г.), тыпаграфія, бібліятэка, бальніца для бедных, аптэка.

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў сценах калегіума прапаведаваў езуіт Андрэй Баболя, які ў 1657 годзе за сваю місіянерскую дзейнасць ён закатаваны казакамі.

У 1773 г. ордэн езуітаў быў распушчаны. У 1787 годзе будынак калегіума ператварыўся ў рэзідэнцыю ўніяцкага біскупа, а ў 1800 годзе яго аддалі пад мужчынскі праваслаўны Богаяўленскі манастыр.

Thumb
Комплекс кляштара да зруйнавання касцёла
Thumb
Тарэц

У 1919 г. у Пінск вярнуліся езуіты, у 1923 аднавілася навучальная дзейнасць, у 1925 г. была адкрыта духоўная семінарыя, а з 1937 года пачаў дзейнасць навіцыят. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. у былым кляштары размясціліся адміністрацыйныя і грамадскія ўстановы. У час Вялікай Айчыннай вайны езуіцкі комплекс быў сур’ёзна пашкоджаны і меў патрэбу ў грунтоўным рамонце. У 1953 годзе калегіум атрымаў статус помніка гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. А ў 1965 годзе тут размясцілася Карцінная галерэя, у якой выстаўляліся творы са збораў Радзівілаў, творы Айвазоўскага, Шышкіна, Васняцова, Канчалоўскага і інш.

У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы будынка калегіума музею Беларускага Палесся. У 1996 праведзена маштабная рэстаўрацыя.

Архітэктура

Thumb
План ансамбля

Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на пл. Леніна. Разам з касцёлам (пе збярогся) складаў ансамбль кляштара езуітаў[1].

Thumb
Калегіум з усходу
Thumb
Разрэз будынка калегіума

Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак паўднёвым фасадам арыентаваны да набярэжнай р. Піна. Планіроўка 1-га паверха галерэйна-калідорная. Тут размяшчаліся класы, трапезная, службовыя памяшканні. 2-і і 3-і наверхі спланаваны па калідорнай сістэме з трохпралётнай схемай перакрыццяў. Крыжовыя скляпенні апіраюцца на масіўныя падоўжныя сцены (таўшчыня ў ніжніх паверхах 1.5—2 м). Тут былі жылыя і рабочыя памяшканні. Пад збудаваннем зроблены склепы. Рытм фасадаў ствараецца аконнымі праёмамі з ляпнымі абрамленнямі і крокам пілястраў 2 ніжніх ярусаў. Паўднёва-заходні вугал фланкіруе шасцігранная вежа-контрфорс, што ўмацоўвае сцены пры паніжэнні рэльефу да ракі. Будынак завершаны двухсхільным дахам з заломам. Яго тарцы ўпрыгожаны складанымі франтонамі з дэкаратыўнымі валютамі[1].

Вядомыя выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. 1211.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.