адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́танскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рытань.
Рытанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 81 населены пункт[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Рытань |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940 31 сакавіка 2013 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 991 |
Часавы пояс | +2 |
Тэлефонны код | 1591 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рыценскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыцень. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кемелішкаўскага сельсавета[2][3].
31 сакавіка 2013 года Кемелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавета[4].
4 сакавіка 2014 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань[5]; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавета, перайменаваны ў Патока Караняцкая[6]; ліквідаваны хутар Талюшаны[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (57 населеных пунктаў) — 1406 чалавек[8], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія, 0,6 % — літоўцы[9]; паводле перапісу 2019 года (81 населены пункт) — 1991 чалавек[10]
На 1 лістапада 2017 насельніцтва сельсавета складала 2095 чалавекі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.