Яўстах Піевіч Тышкевіч (польск.: Eustachy Tyszkiewicz, руск.: Евстафий Пиевич Тышкевич), 18 красавіка 1814, Лагойск — 28 жніўня 1873Вільня) — беларускі археолаг, гісторык і краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак (1844—1847), ганаровы папячыцель мінскай губернскай гімназіі (1847—1854).

Хуткія факты Яўстах Піевіч Тышкевіч, Барысаўскі павятовы маршалак ...
Яўстах Піевіч Тышкевіч
Thumb
Thumb
Герб «Ляліва»
Барысаўскі павятовы маршалак
1844 1847
Папярэднік Юзаф Міхалавіч Валовіч
Пераемнік Міхал Валерыянавіч Карказовіч
Нараджэнне 18 красавіка 1814(1814-04-18) ці 6 красавіка 1814(1814-04-06)[1][2]
Смерць 25 жніўня 1873(1873-08-25) (59 гадоў) ці 27 жніўня 1873(1873-08-27)[2] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч (1756—1858), барысаўскі павятовы маршалак (1814—1820)
Маці графіня Аўгуста Аўгустаўна-Гіяцынтаўна Плятэр (1782—1834)
Веравызнанне каталік
Член у
Адукацыя
Дзейнасць археалогія[3], гісторыя[3], калекцыянаванне[3] і этнаграфія[3]
Аўтограф Thumb
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей (1843), член і карэспандэнт Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей (1843), ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1859), Лонданскага археалагічнага інстытута.

Паходжанне

Thumb
Я. Тышкевіч, 1825 г.

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога ў XVI—XVIII стст. адносіліся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай.

Яўстах Тышкевіч нарадзіўся 6 (18) красавіка 1814 г. у родавым маёнтку Лагойск у сям’і буйнога землеўласніка Барысаўскага павета Мінскай губерні графа Пія Феліцыянавіча Тышкевіча (1776—1842), барысаўскага павятовага маршалка (1814—1820), і графіні Аўгусты-Марыі Аўгустаўны-Гіяцынтаўны Плятэр (1782—1834).

Бацька Пій быў сынам генерал-маёра войск ВКЛ графа Феліцыяна Міхалавіча-Янавіча Тышкевіча (1719—1792) ад яго першай жонкі шляхцянкі Масецкай, валодаў буйным маёнткам Лагойск (Лагойск, Антанопаль, Косін, Камень і інш.) у Барысаўскім павеце, дзе ў 1805 г. налічвалася 1 390 рэвізскіх душ, у 1814 г. — 1 455, у 1836 г. — 1 320. Пасля выдзялення значнай часткі маёнтка сваім дарослым сынам — Канстанціну і Яўстаху, — Пій Феліцыянавіч Тышкевіч у 1841 г. меў за сабой паводле рэвізіі 120 душ у маёнтку Слабодка ў Барысаўскім павеце, а ў 1853 г. — 392 душы.

Маці Яўстаха графіня Аўгуста-Марыя Аўгустаўна-Гіяцынтаўна Плятэр (1782—1834) нарадзілася ў сям’і прадстаўніка рэгіянальнай эліты Інфлянцкага ваяводства графа Аўгуста-Гіяцынта Канстанцінавіча-Людвікавіча Плятэра (1745—1803), дынабургскага павятовага маршалка (1779—1780), браслаўскага маршалка Таргавіцкай канфедэрацыі, і Ганны Станіславаўны Ржавускай (1761—1800), якая была дачкой Станіслава-Фердынанда Вацлававіча Ржавускага (1737—1786) і яго жонкі князёўны Кацярыны-Караліны Радзівіл (1740—1789), сястры вядомага нясвіжскага ардыната князя Караля-Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Гэта парадніла ўжо адносна бяднеючую магнацкую галіну лагойскіх Тышкевічаў з самымі ўплывовымі сем’ямі ВКЛ другой паловы XVIII ст. — князямі Радзівіламі, князямі Агінскімі, графамі Плятэрамі.

Старшым братам Яўстаха быў Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806—1868), пачынальнік беларускай археалогіі, краязнавец, культурны дзеяч, ахайны і руплівы маянтковец.

Адукацыя

У 1824 г. пачаў вучыцца ў гімназіі ў Вільні. Па невядомых прычынах перавёўся вучыцца ў губернскую гімназію ў Мінску, якую скончыў у 1831 г.

Службовая дзейнасць

27 лістапада 1833 г. паступіў на службу канцылярыстам у Капітул імператарскіх і царскіх ордэнаў па экспедыцыі ордэна Святой Ганны.

Пераведзены ў штат канцылярыі віленскага генерал-губернатара на пасаду канцылярскага чыноўніка.

19 студзеня 1839 г. выдадзены ўказ Сената Расійскай Імперыі, які надаваў графу Яўстаху Тышкевічу чын калежскага рэгістратара са страшынствам (з адлікам з 27 лістапада 1835 г.).

6 мая 1840 г. граф Яўстах Тышкевіч пераведзены ў штат канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара на пасаду канцылярскага чыноўніка.

14 ліпеня 1840 г. выдадзены ўказ Сената Расійскай Імперыі, які надаваў графу Яўстаху Тышкевічу чын губернскага сакратара са страшынствам (з адлікам з 27 лістапада 1839).

4 верасня 1840 г. граф Яўстах Тышкевіч (па ўласным прашэнні) быў звольнены са службы ў канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара.

12 лістапада 1842 г. быў зацверджаны міністрам асветы Расійскай Імперыі на пасадзе ганаровага наглядальніка вучэльняў Барысаўскага павета.

20 верасня 1844 г. у Мінску на дваранскіх выбарах быў выбраны павятовым дваранствам на пасаду барысаўскага павятовага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) (1844—1847).

13 ліпеня 1845 за паспяховы набор рэкрутаў з катэгорыі «грамадзян» і «аднадворцаў», які праводзіўся ў 1845 у Мінскай губерні ў Слуцку ў другім рэкруцкім дэпо, атрымаў афіцыйную падзяку.

Thumb
Я. Тышкевіч. У. Штраус, 1858 г.

6 кастрычніка 1845 г. зацверджаны ўладамі на пасадзе члена барысаўскага папячыцельнага камітэта аб турмах.

8 кастрычніка 1846 г. атрымаў чын тытулярнага саветніка.

27 верасня 1847 г. у Мінску на дваранскіх выбарах быў выбраны ганаровым папячыцелем мінскай губернскай гімназіі, а 12 снежня 1850 г. пераабраны на гэту ж пасаду (да 1854).

Маёнткі

У 1845 г. за графам Яўстахам Тышкевічам ва ўласным маёнтку Антанопаль у Барысаўскім павеце лічылася 547 рэвізскіх душ, а ў 1850 г. — 392.

Культурная і навуковая дзейнасць

Вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях.

3 кастрычніка 1843 г. выбраны членам Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей. 31 кастрычніка 1843 г. найменаваны членам і карэспандэнтам Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей.

Заснаваў Віленскую археалагічную камісію (1855—1865) і Віленскі музей старажытнасцей (1855). Супрацоўнічаў разам з братам Канстанцінам Тышкевічам з газетай «Kurier Wileński» («Виленский вестник»), якую рэдагаваў Адам-Ганорый Кіркор.

Пакінуў па сабе шмат прац археалагічнага і краязнаўчага характару, у т.л. Rzut oka na źródła archeologii krajowej, czyli opisanie niektórych zabytków starożytności odkrytych w zachodnich guberniach Cesarstwa Rosyjskiego (1842), Listy o Szwecji, t. 1—2 (1846), Opisanie powiatu borysowskiego" (1847), Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotów sztuk i rzemiosł w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej (1850), Źródła do dziejów Kurlandii i Semigalii… (1870).

Смерць і пахаванне

Thumb
Магіла графа Яўстаха Тышкевіча на могілках Росы ў Вільні

Апошнія дні жыцця Яўстах Тышкевіч правёў у Вільні пад апекай сваёй роднай сястры, пры ёй і памёр 13 (25) жніўня 1873 г. у Вільні ў доме Агінскіх.

Быў урачыста пахаваны 16 (28) жніўня 1873 г. у Вільні на могілках Росы, у той жа дзень прайшла і імша па памерлым.

Ушанаванне памяці

У 2022 годзе помнік Яўстаху Тышкевічу паставілі каля Акадэміі Навук у Мінску.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.