From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраслаў Львовіч Ліневіч (16 студзеня 1932, вёска Беліца, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 24 студзеня 2024) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1982). Галоўны архітэктар горада Мінска (1989—1994). Сапраўдны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Яраслаў Львовіч Ліневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 2024 (92 гады) |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Барысаў, Салігорск і інш. |
Горадабудаўнічыя праекты | (у сааўтарстве) водна-зялёны дыяметр Мінска; (у сааўтарстве) генеральны план горада Мінска (Беларусь) 1996 г. |
Узнагароды |
Нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польшчы, калі бацькі знаходзіліся ў гасцях у княгіні Трубяцкой. Бацька Леў Ліневіч быў адстаўным палкоўнікам расійскай імператарскай арміі. Маці належала да наваградскай шляхты. Сваё дзяцінства Яраслаў Ліневіч з бацькамі правёў у Шчучыне.
У 1950 годзе скончыў Шчучынскую сярэднюю школу, а ў 1958 годзе — Беларускі палітэхнічны інстытут. У інстытуце пазнаёміўся з будучай жонкай Яўгеніяй.
З самага пачатку працоўнай дзейнасці займаўся гарадскім планіраваннем. У 1958—1962 гг. працаваў разам з жонкай у Віцебскім абласным філіяле інстытута «Белдзяржпраект», у 1962—1971 гг. — у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1971—1974 гг. — у праектнай арганізацыі «Мінскпраект». Член КПСС з 1974 года.
У 1974—1985 гг. працаваў першым намеснікам начальніка Галоўнага архітэктурна-планавальнай ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, у 1985—1988 гг. галоўным архітэктарам БЕЛНДІПгорадабудаўніцтва, у 1988—1989 гг. начальнікам аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР (1988—1989).
У 1989 г. стаў начальнікам Глаўмінскархітэктуры — г.зн. галоўным архітэктарам Мінска (1989—1994).
У 1994—1998 гг. працаваў галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 2004—2007 гг. — дырэктарам праекта-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда». З 2007 г. з’яўляўся намеснікам галоўнага архітэктара «Мінскграда».
З 1961 г. стаў членам Саюза архітэктараў БССР. У 1975—1977 гг. з’яўляўся старшынёй Саюза архітэктараў БССР, а ў 1977—1990 гг. — сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў БССР. Адначасова ў 1975—1980 гг. быў сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў СССР.
Пасля перайменавання Саюза архітэктараў БССР, стаў і членам Праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў».
Яраслаў Ліневіч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх работ як генеральны план Брэста (1965), праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1970) і цэнтральнай часткі Мінска (1983).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам праектаў (у розныя часы) планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку, 1-й чаргі жылога раёна па Смаленскай шашы ў Віцебску (1958—1962), ПДП жылога раёна Савецкіх пагранічнікаў у Гродне, праекты забудовы мікрараёнаў у Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску (1962—1970), ПДП цэнтра, забудовы і добраўпарадкавання водна-зялёнага дыяметра (1971—1974), генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны да 2000 г. Мінска (1976—1982), беларускага квартала раёна Чылінзар у Ташкенце, Кіравакане, праекта «Мінск-Сіці» і інш. У 1961 г. праект забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку атрымаў бронзавы медаль ВДНГ СССР.
У 1996 г. прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы генеральнага плана Мінска і праекта планіроўкі прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. і яго карэктуры (з перспектывай да 2010 г.). У 2009 г. прымаў удзел у карэктуры генеральнага плана горада Мінска (з перспектывай да 2030 г.).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам конкурсных праектаў цэнтраў такіх гарадоў як Мінск, Віцебск, Данецк (Украіна), Вільнюс (Літва), Талін (Эстонія) (1962—1974), Астана (Казахстан), жылых раёнаў Мінска (Беларусь) і Вены (Аўстрыя), плошчы Незалежнасці ў Мінску.
З’яўляецца сааўтарам помніка Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў горадзе Мінску (Беларусь).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР (1969), бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за генплан Мінска 1982 г.
У шлюбе з архітэктарам Яўгеніяй Ліневіч (нар. 1935).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.