былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́лы Бе́раг[2] — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Белы Бераг уваходзіў у склад Вербавіцкага сельсавету.
Белы Бераг | |
трансьліт. Biely Bierah | |
Першыя згадкі: | 1532 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Нараўлянскі |
Сельсавет: | Вербавіцкі |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2355 |
СААТА: | 3238804021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°40′44″ пн. ш. 29°30′18″ у. д. |
± Белы Бераг |
Ці не найраней сяло Белы Бераг згаданае ў лісьце караля Жыгімонта Старога князю Дзьмітрыю Раманавічу Відыніцкаму (Любецкаму), датаваным 3-м сакавіка 1532 году[lower-alpha 1][4]:
Жикгимонт Божю милостю королВоеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими…
П(и)сан y Кракове под лет(а) Бож(е)(г)(о) нарож(е)(н)(я) 1000 пят|сот 32 м(е)с(я)ца марта 3 ден, инъдикт 5 Михаило писаръ
У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года сярод патужнікаў з паселішчаў нядзелі[lower-alpha 2] Оўруцкай воласьці названыя і Белабярэжцы на Прыпяці (у іншым выпадку Белы Бераг) паноў Сурынаў[5]. У адпаведнай жа люстрацыі Оўруцкага замку 1552 года[lower-alpha 3] засьведчана, што сяло Белыя Берагі належала панам Станіславу і Няміру Сурынавічам; з 3 службаў[lower-alpha 4] людзей да замку ішло 6 кадзей мядовай даніны[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Белы Бераг апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.
У парэформавы пэрыяд вёска Белы Бераг адміністрацыйна належала да Нараўлянскай воласьці.
Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы Белы Бераг налічвўся 31 двор з 170 жыхарамі[3]. На 1909 год колькасьць двароў павялічылася да 49, жыхароў — да 335[7]. У кліравой ведамасьці Вербавіцкай Параскевіцкай царквы за 1913 год паведамляецца, што ў Белым Беразе было 36 двароў, а ў іх — 144 душы мужчынскага і 148 жаночага полу верных, у Рудні Белабярэскай — 52 і 1/2 двара з 210 і 226 душамі верных[8].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Белы Бераг у складзе Нараўлянскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[9].
29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Нараўлянскага раённага Савету дэпутатаў[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.