From Wikipedia, the free encyclopedia
Гардзе́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Гардзееўка.
Гардзееўскі раён | |
Гордеевский район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Гардзееўка |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2018) | 10 620 |
Плошча | 846,54 км² |
Месцазнаходжаньне Гардзееўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48340 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці, плошча ягонай тэрыторыі складае 846,54 км².
Мяжуе:
Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці, а з 1937 году — у новаўтвораную Арлоўскую вобласьць.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1985 годзе — аднавілі.
Насельніцтва раёну складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
На сёньняшні дзень занятасьць насельніцтва забясьпечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая лякарня, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пэнсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).
Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў месьце Клінцы.
Гардзееўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.