вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Камано́ў[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавету, месьціцца за 13 км на поўнач ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель),, 120 км ад Гомеля.
Каманоў | |
трансьліт. Kamanoŭ | |
Дата заснаваньня: | перад 1641 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Вуглоўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247637 |
СААТА: | 3203870046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′28″ пн. ш. 30°20′22″ у. д. |
± Каманоў |
Найраней паселішча згаданае ў актах Кіеўскага гродзкага суда 20 ліпеня 1641 году[lower-alpha 1], калі пані Крысьціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, сярод якіх быў і Кананоў (Каманоў)[3].
На 7 сакавіка 1650 году, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», дзяржаўцам Брагіна і часткі воласьці, якая да 1641 г. належала пані Крысьціне Даніловічавай, быў пан Даніэль Сіліч. Каманоў названы сярод тых паселішчаў, у якіх не засталося ні дымоў, ні падданых[4].
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Каманоў – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Каманоў, Гарадзішча, Вуглы, хутар Малейкі, якія належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».[6].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Каманоў у складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.