Ярэмі Вішнявецкі

(1612—1651) ваявода рускі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ярэмі Вішнявецкі
Remove ads

Ярэ́мі Мі́хал Карыбу́т Вішняве́цкі (па-польску: Jeremi Michał Korybut Wiśniowiecki, па-ўкраінску: Ієремія Михайло Корибут Вишневецький) гербу «Карыбут», званы Ярэма або Молатам на казакаў (17 жніўня 1612, Лубны[2], цяпер у Палтаўскай вобласьці — 20 жніўня 1651, пад Павалаччу) — князь на Вішняўцы, Лубнах і Хароле, даводца кароннага войска, ваявода рускі ад 1646 року, староста пшэмыскі, пжасныскі, новатарскі, гадзяцкі, канеўскі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Сын Міхала Вішнявецкага, старосты оўруцкага, і дачкі малдаўскага гаспадара Ярэмія Раіны Магілянкі. Бацька караля Рэчы Паспалітай Міхала Карыбута Вішнявецкага. Першапачаткова вызнаваў праваслаўе, пасьля перайшоў у каталіцтва.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 4-гадовым узросьце страціў бацьку, які быў атручаны праваслаўным сьвятаром з праціўнікаў гаспадара, паланёнага палякамі. Праз тры рокі памерла ягоная маці, і ягоным выхаваньнем займаўся стрый Канстантын Вішнявецкі.

Навучаўся ў езуіцкай калегіі, па сканчэньні якога перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Ярэмі Вішнявецкі атрымаў у спадчыну землі на Валыні і Ўкраіне, якія яшчэ павялічыў. Праводзіў таксама калянізацыю слабанаселеных земляў левабярэжнай Украіны. У 1640 року ягоныя маёнткі мелі 7603 дамоў, а празь пяць гадоў — 38 000. У лютым 1648 року Вішнявецкі дадаткова атрымаў ад караля Ўладыслава IV абшары вакол дняпроўскіх парогаў, на якіх знаходзілася галоўная сядзіба казакаў.

Першы вайсковы досьвед здабываў у Нідэрляндах. Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую удзельнічаў у Смаленскай вайне (1633—1634), у здушэньні казацкага паўстаньня Дмытра Гуні (1637—1638), вайне з татарамі (1640—1646). У 1646 па сьмерці Канецпольскага стаў ваяводам рускім.

Адыграў неапошнюю ролю ў здушэньні паўстаньня Хмяльніцкага (1648—1651), між іншага ў бітве пад Канстантынавам. Быў фактычным даводцам абароны Збаражу (1649) і спрычыніўся да перамогі над сіламі казацка-татарскімі ў бітве пад Берасьцечкам (1651).

Thumb
Раіна Магілянка

Уласьнік 56 гарадоў, мястэчак і вёсак у Рускім, Валынскім і найперш комплексу лубненскіх маёнткаў у Кіеўскім ваяводзтве на Задняпроўі. Валодаў уласным войскам, колькасьць якога вагалася ад 2000 да 6000 жаўнераў.

Ярэмі Вішнявецкі памер у часе вайсковай кампаніі ў нядзелю 20 жніўня 1651 року ў Павалачы. Малады век і сьмерць пасьля цяжкай працяглай хваробы абудзілі падазрэньні ў атручваньні, аднак ускрыцьцё не пацьвердзіла гэтай вэрсіі. Вішнявецкі жадаў быць пахаваны ў фамільным маёнтку ў Вішняўцы, але тамтэйшы касьцёл быў зьнішчаны, таму яго пахавалі ў крыпце кляштару на Сьвятым Крыжы[3].

Remove ads

Уплыў

Глядзіце таксама

  • Татарская харугва Ярэмія Вішнявецкага

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads