міжнародны кінафэстываль у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінафэстыва́ль «Лістапа́д» — штогадовы міжнародны кінафэстываль, які праходзіць у Менску ў лістападзе паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
«Лістапад» | |
Гады | ад 1994 г. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Мова(-ы) | Беларуская, расейская |
Тэматыка | Кіно |
Лэйбл | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Злучаныя праекты | «Лістападзік» |
Пры садзейніцтве:
Першапачаткова «Лістапад» прадугледжваўся як кінафорум краінаў СНД і Балтыі. Адбіраліся, як правіла, карціны, якія па тых альбо іншых прычынах не траплялі ў шырокі пракат, але яны ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасьці ён упершыню паўстаў перад грамадзкасьцю ў лістападзе 1994 году. Цягам часу кінафэстываль пашыраўся, заваяваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Менск прывезьлі карціны з Расеі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сэрбіі, Баўгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.
У 2010 фэстываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Ягоную праграму склалі:
У асноўным конкурсе гульнявога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі «Масакра». Адметнай асаблівасьцю XVII ММКФ «Лістапад» зьяўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафэсійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фэстывалю аргумэнтавалі гэта новаўвядзеньне тым, што гледачы ня могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30% кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафэсійнае журы, перш чым прыняць рашэньне, абавязкова глядзіць ўсе кінастужкі.
Галоўная ўзнагарода кінафэстывалю называецца «Золата Лістапада».
Год | Краіна | Рэжысэр | Фільм |
2016 | Вугоршчына | Бенедэк Флігаўф | «Лілі Лейн»[1] |
2015 | Баўгарыя | Петэр Вылчанаў | «Урок»[2] |
2014 | Украіна | Міраслаў Слабапшыцкі | «Племя» |
2013 | Польшча | Павал Паўлікоўскі | «Іда»[3] |
2012 | Нямеччына | Сяргей Лазьніца | «У тумане»[4] |
2011 | Расея | Бакура Бакурадзэ | «Паляўнічы»[5] |
2010 | Нямеччына | Сяргей Лазьніца | «Шчасьце маё»[6] |
2009 | Баўгарыя | Стэфан Камандараў | «Сьвет вялікі і выратаваньне хаваецца за вуглом» |
2008 | Расея | Станіслаў Гаварухін | «Пасажырка» |
2007 | Нямеччына | Хэнкель Донэрсмарк | «Жыцьцё іншых» |
2006 | Расея | Аляксей Балабанаў | «Мне не баліць» |
2005 | Расея | Станіслаў Гаварухін | «Ня хлебам адзіным» |
2004 | Расея | Павал Чухрай | «Кіроўца для Веры» |
2003 | Расея | Андрэй Зьвягінцаў | «Вяртаньне» |
2002 | Расея | Аляксандар Рагожкін | «Зязюля» |
2001 | Расея | Алег Янкоўскі | «Прыходзь на мяне паглядзець» |
2000 | Расея | Аляксандар Прошкін | «Расейскі бунт» |
1999 | Расея | Станіслаў Гаварухін | «Варашылаўскі стралок» |
«Лістападзік» ёсьць конкурсам фільмаў для дзяцей і падлеткаў, што ладзіцца ў рамках фэсту «Лістапад». На 2019 год у ім удзельнічалі поўнамэтражныя анімацыйныя і гульнявыя фільмы, створаныя за 2 папярэднія гады. Фільмы прымалі ў выглядзе лічбавага кіно і на кінастужцы 35 мм. Міжнароднае журы налічвала 3 чалавекі, якія прысуджалі 4 узнагароды: «Залаты Лістападзік» за лепшы фільм, адмысловая ўзнагарода журы, лепшая дзіцячая роля і лепшая роля дарослага актора[8].
У 2013 годзе галоўныя ўзнагароды атрымалі: за лепшы фільм для дзяцей — «Клара і мядзьвежыя таямніцы» (Швайцарыя), рэжысэр Тобіяс Інайхен; за лепшы фільм для юнацтва — «Не чакай пахвал» (Кітай), рэжысэр Ян Цзінь; «Залаты Лістападзік» глядацкіх сымпатыяў — «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь), рэжысэр Алена Турава[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.