пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакратары вялікія літоўскія (па-лацінску: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая беспасярэдне займалася справаводзтвам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя зь іх. З другой паловы 16 стагодзьдзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасьць не была зьвязана проста са справаводзтвам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншае). Некаторыя сакратары вялі дакумэнтацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазьней рабілі рэгенты.
Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асобаў, вёў спэцыяльна даручанныя справы.
Сакратар вялікі сьвецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагодзьдзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага сьвецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1564.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.