From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвінаро́і (па-польску: Świnoroje, на мясцовай беларускай гаворцы: Сьвінорэ́е[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Сьвінароі | |
польск. Świnoroje | |
Мясцовая назва: | Сьвінорэе |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. |
Сьвінароі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Першымі вядомымі з 1792 г. жыхарамі Сьвінарояў былі Якім Сакоўскі, Лука Рубель і Аляксей Салагуб[1]. У час Першай сусьветнай вайны знаходзіўся тут нямецкі лягер для расейскіх ваенапалонных. Яго адзіным сьледам зьяўляюцца магілы побач зь вёскай і памятны крыж[4]. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (5 палякаў ды 32 праваслаўных беларусаў)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.