From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Антоні Салагуб (26 ліпеня 1709 — 4 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1742—1748) і віцебскі (1748—1752), ваявода віцебскі (з 1752); палкоўнік[1].
Быў старостам саньніцкім і эйшыскім[1]. Граф на Ільлі, Івянцы, Тураве і Горы-Горках. Кавалер ордэна Белага Арла (1750)[2].
Прадстаўнік шляхецкага роду Салагубаў гербу «Праўдзіч», сын Яна Міхала, падскарбія вялікага літоўскага, і Алены з Шамоўскіх. Меў брата Антонія Юзэфа.
У канцы 1720-х знаходзіўся ў замежным падарожжы. За часамі бескаралеўя ў 1733 падтрымліваў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага. Разам зь ім быў у аблозе ў Гданьску. Па капітуляцыі места вызнаў уладу Аўгуста Моцнага. Потым зьбег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова вызнаў уладу караля і вялікага князя толькі ў 1736.
У 1737 абіраўся жамойцкім дэпутатам Галоўнага Трыбуналу і маршалкам Духоўнага Трыбуналу. Быў паслом на соймы 1736, 1738, 1740. У 1750 атрымаў пяцігорскую харугву. У 1751 абіраўся віцебскім дэпутатам і маршалкам Галоўнага Трыбуналу. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 атрымаў урад ваяводы віцебскага.
У 1758 насуперак пазыцыі Чартарыйскіх вызнаў выбар курляндзкім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 1759—1760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзэфа Брыгіце Пэтранэлі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзіяў гетмана кароннага Яна Клемэнса Браніцкага. Быў малаактыўным хаўрусьнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 1763—1764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвэнта караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суду.
Адмовіўся прынесьці прысягу расейскай імпэратрыцы Кацярыне II па падзеле Рэчы Паспалітай (1772) з сваіх уладаньняў, якія апынуліся ў Расейскай імпэрыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула яму гэтыя ўладаньні. У 1776 абіраўся ў Скарбовы дэпартамэнт Пастаяннай Рады. Пазьней не выяўляў актыўнасьці ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай[3].
Шлюб з Антанінай Тэрэзай Агінскай быў бязьдзетным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.